Шон Лестэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шон Лестэр
Seán Lester
сцяг
3-і Генеральны сакратар Лігі Нацый
31 жніўня 1940 — 18 красавіка 1946
Папярэднік Жазеф Луі Ан Авеноль
Пераемнік пасада скасаваная;
Тругвэ Лі як генеральны сакратар ААН
 
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, журналіст, палітык
Веравызнанне Хрысціянства (пратэстантызм)
Нараджэнне 28 верасня 1888
Карыкфергус, Антрым, Ірландыя, Вялікабрытанія
Смерць 13 чэрвеня 1959
Голуэй, Ірландыя

Шон Ле́стэр (англ.: Seán Lester; 28 верасня 1888, Карыкфергус, Антрым, Ірландыя, Вялікабрытанія13 чэрвеня 1959, Голуэй, Ірландыя) — ірландскі дыпламат і апошні Генеральны сакратар Лігі Нацый (31 жніўня 1940 г. - 18 красавіка 1946).

Дыпламатычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1929 годзе Міністэрствам замежных спраў Ірландыі Лестэр быў накіраваны ў Жэневу ў якасці пастаяннага прадстаўніка Ірландыі ў Лізе Нацый. Ён часта прэзентаваў Ірландыю на пасяджэннях Савета Лігі Нацый замест міністра замежных спраў. Лестэр прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Лігі. Калі Перу і Калумбія спрачаліся адносна горада ў вярхоўях ракі Амазонкі, Лестэр узначаліў камітэт, які знайшоў справядлівае рашэнне па гэтым пытанні. Ён таксама кіраваў работай гэтага камітэта, калі Балівія і Парагвай пачалі вайну за ўладанне вобласці Гран-Чака.

У 1933 годзе Лестэр быў адпраўлены ў Данцыг у якасці Вярхоўнага камісара Лігі Нацый. Вольны горад Данцыг быў арэнай новага міжнароднага крызісу ў адносінах паміж нацысцкай Германіяй і міжнароднай супольнасцю па пытанні польскага калідора і адносінамі Польшчы з Трэцім рэйхам. На працягу гэтага перыяду Лестэр неаднаразова пратэставаў супраць пераследаў і дыскрымінацыі яўрэяў.

Лестэр вярнуўся ў Жэневу ў 1937 і стаў намеснікам Генеральнага сакратара Лігі Нацый. У 1940 годзе яго абіраюць Генеральным сакратаром Лігі. Лестэр заставаўся ў Жэневе на працягу ўсёй вайны. У 1946 годзе ён кіраваў закрыццём Лігі Нацый.