У Тан
| У Тан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| бірм.: ဦးသန့် | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Даг Хамаршэльд | ||||||
| Пераемнік | Курт Вальдхайм | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
22 студзеня 1909[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
25 лістапада 1974[1][2][…] (65 гадоў) |
||||||
| Бацька | Po Hnit[d] | ||||||
| Маці | Nan Thaung[d] | ||||||
| Жонка | Daw Thein Tin[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Будызм | ||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Маха Тхрай Сітху У Тхант, або У Тан (22 студзеня 1909, Пандана, Бірма — 25 лістапада 1974, Нью-Ёрк, ЗША) — бірманскі дыпламат і трэці Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з 1962 года па 1971 год. Ён быў абраны на гэты пост пасля гібелі папярэдняга Генеральнага сакратара Дага Хамаршэльда у авіякатастрофе, у верасні 1961 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У Тан атрымаў адукацыю ў Нацыянальнай сярэдняй школе ў Пандана і ў Рангунскім універсітэце. Да пачатку сваёй дыпламатычнай кар'еры У Тан працаваў у сферы адукацыі і інфармацыі. Ён быў старэйшым выкладчыкам у Нацыянальнай сярэдняй школе ў Пандані, у якой ён да гэтага вучыўся, а ў 1931 годзе стаў яе дырэктарам, заняўшы першае месца на конкурсе выкладчыкаў англійскай і роднай моў у сярэдняй школе.
Да Другой Сусветнай вайны ён быў членам бірманскага камітэта па падручніках і Савета па пытаннях нацыянальнай адукацыі, а таксама членам Выканаўчага камітэта Асацыяцыі дырэктараў школ. Акрамя таго, ён актыўна працаваў у якасці пазаштатнага журналіста.
Зноскі
- 1 2 Sithu Thant // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Brozović D., Ladan T. U Thant // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ https://afroasian.mediaplaygrounds.co.uk/
- ↑ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line