Штадлер Мінск
| Штадлер Мінск | |
|---|---|
| | |
| Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
| Заснаванне | 21 снежня 2011 |
| Заснавальнікі | Белкамунмаш і Stadler Rail |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Філіп Брунэр (дырэктар) |
| Галіна | Машынабудаванне |
| Прадукцыя | Цягнікі, трамваі, вагоны |
| Колькасць супрацоўнікаў | 200 (2024 год)[1] |
| Матчына кампанія | Stadler Rail |
| Сайт | stadlerrail.com |
ЗАТ «Штадлер Мінск» — беларускае прамысловае прадпрыемства па вытворчасці чыгуначнага рухомага саставу, частка міжнароднага канцэрна Stadler Rail[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]19 сакавіка 2010 года паміж Беларускай чыгункай і швейцарскай кампаніяй Stadler Rail AG быў заключаны кантракт на пастаўку 10 цягнікоў «Stadler FLIRT»[3].
У снежні 2011 года ААТ «Белкамунмаш» і Stadler Rail заснавалі сумеснае прадпрыемства ў Фаніпалі Мінскай вобласці — ААТ «Электрычны транспарт»[4]. У 2012 годзе прадпрыемства стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Мінск».
6 лістапада 2013 года «Электрычны транспарт» перайменавалі ў «Штадлер Мінск»[5]. У 2014 годзе кампанія Stadler Rail выкупіла беларускую долю і стала адзіным уладальнікам акцый прадпрыемства. 16 студзеня 2015 года «Штадлер Мінск» пераўтварылі з ААТ у ЗАТ.
У чэрвені 2022 года набылі моц заходнія санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі, якія вымусілі кампанію значна скараціць дзейнасць у Фаніпалі. З прычыны абмежаванняў станам на 2024 года на беларускім заводзе не вырабляюць ні адзін від транспарту. Як і раней дазволены толькі механічныя працы з кампанентамі.[1].
У канцы жніўня 2025 года ў беларускіх медыя з’явілася інфармацыя пра пастаўку Stadler цягнікоў міжрэгіянальных ліній для БЧ (30 электрацягнікоў і 35 дызель-цягнікоў) — офіс кампаніі ў Швейцарыі абверг падпісанне дамоўленасцяў з БЧ[6].
Уласная вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]- Электрацягнікі Stadler FLIRT і Stadler KISS
- Трамвай БКМ-Stadler 853 «Мяцеліца»
- Вагоны метро Stadler M110/M111
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Что будет с заводом «Штадлер» в Беларуси (руск.)
- ↑ ЗАО «Штадлер Минск» (руск.)
- ↑ Как собирают скоростные поезда и трамваи: история в деталях (руск.)
- ↑ Швейцарская компания Stadler предложила «Белкоммунмашу» реализовать совместный проект (руск.)
- ↑ Першыя тры электрацягнікі плануецца выпусціць на швейцарска-беларускім заводзе ў Фаніпалі да канца года. БелТА. 24 сакавіка 2014. Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Stadler опроверг подписание контракта с БелЖД (руск.)