БКМ-Stadler 853

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
БКМ-Stadler 853

БКМ-Stadler 853 на выставе Innotrans, 2014 год
Вытворца Беларусь Stadler Мінск (Фаніпаль)
Адзінак пабудавана 1
Гады выпуску 2014
Папярэднік АКСМ-843
Пераемнік БКМ-Stadler 856
Характарыстыкі
Максімальная хуткасць 75 км/г
Маса 33 т
Месцаў для сядзення 60
Намінальная змяшчальнасць 183 (5 чал/м²)
Поўная змяшчальнасць 259 (8 чал/м²)
Нізкападлогавасць 100%
Напружанне сеткі 550 В
Напружанне бартавой сеткі 400-720 В
Колькасць дзвярэй 8
Ацяпленне кабіны ёсць
Габарыты
Каляіна 1520 мм
Даўжыня 26 715 мм
Шырыня 2500 мм
База цялежкі 1800 мм
Рухавікі
Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў 560 кВт
БКМ-Stadler 853 на Вікісховішчы

БКМ-Stadler 853 Мяцеліца — трохсекцыйны шасцівосевы трамвай сумеснай вытворчасці беларускага заводу «Белкамунмаш» і швейцарскай Stadler Rail. Дызайн трамвая быў распрацаваны Рэспубліканскім камп’ютарным цэнтрам машынабудаўнічага профілю (падраздзяленне Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). Пабудаваны ў 2014 годзе.

Пасажырскія дзверы знаходзяцца з двух бакоў рухомага складу, што дае магчымасць забяспечваць пасадку / высадку пасажыраў у гарадах як з правабаковым, так і з левабаковым рухам. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю.

Падлога салона нізкаўзроўневая, што дазваляе лягчэй ажыццяўляць пасадку асобам з абмежаванымі магчымасцямі і пасажырам з дзіцячымі вазкамі.

Эксплуатацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2015—2017 гадах праходзіў тэставыя выпрабаванні ў Расіі: у Маскве (люты—чэрвень 2015 года), Самары (чэрвень 2015 года — красавік 2016 года), Краснадары (ліпень 2016 года — сакавік 2017 года).

Пасля выпрабаванняў у Краснадары трамвай B85300М вярнуўся на завод, а ў ліпені 2017 года быў перададзены ў доследную эксплуатацыю на лініях Мінска. Праз тры месяцы трамвай вярнулі на завод.

Са жніўня 2018 года па красавік 2019 года эксплуатаваўся ў Санкт-Пецярбургу.

Летам 2019 года працаваў у Мінску падчас Еўрапейскіх гульняў.

З верасня 2020 года — у Харкаве (Украіна).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]