Шчучынскі палац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палац
Палац князёў Друцкіх-Любецкіх
Shchuchyn, Belarus - panoramio (3).jpg
53°36′37″ пн. ш. 24°44′28″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Шчучын
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Аўтар праекта Тадэвуш Раствароўскі
Архітэктар Тадэвуш Раствароўскі
Заснавальнік Уладзіслаў Друцкі-Любецкі(польск.) бел.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000610шыфр 412Г000610
Стан адрэстаўраваны ў 2015 г.

Палац князёў Друцкіх-Любецкіх (Гродзенская вобласць)
Палац князёў Друцкіх-Любецкіх
Палац князёў Друцкіх-Любецкіх

Палац князёў Друцкіх-Любецкіх — помнік архітэктуры неакласіцызму ў Шчучыне. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння[1]. Палац знаходзіцца ў паўночнай частцы горада, на месцы былога панскага маёнтка, тэрыторыя якога пасля Вялікай Айчыннай вайны была аддадзена пад ваенны гарадок і даволі шчыльна забудавана[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы палац пабудаваны ў 2-й палове XVIII стагоддзя паводле праекта архітэктара дэ Фленерса на паўночнай ускраіне Шчучына, у парку рэгулярнай планіроўкі (садавод С. Юндзіл). Належаў падскарбію літоўскаму Шчуку, з пачатку XIX стагоддзя быў уладаннем князёў Друцкіх-Любецкіх(руск.) бел.[2].

Палац спраектаваны ў 18921895 гадах па замове князя Уладзіслава Друцкага-Любецкага(польск.) бел. (1864—1913) віленскім архітэктарам Тадэвушам Раствароўскім (1860—1928) і быў мала звязаны з папярэднім палацава-паркавым комплексам XVIII стагоддзя. З-за хваробы князя будаўніцтва ішло вельмі марудна. Пасля яго смерці ў 1913 годзе сям'я была не гатова працягваць будаўніцтва і аддзелку інтэр'ераў. Напрыклад, да пачатку Першай сусветнай вайны так і не былі зроблены балконныя агароджы. Падчас вайны палац у Шчучыне амаль не пацярпеў[1].

Каля 1921 года з вайсковай службы ў палац вяртаецца апошні ўладальнік Шчучына князь Ян Уладзіслававіч Друцкі-Любецкі (1898—1990), аднак у пасляваеннай разрусе 19211925 гадоў будаўніцтва і аздабленне не было зроблена[1].

У будынку ў савецкі час размяшчалася адміністрацыйная ўстанова. Помнік знаходзіўся ў адносна здавальняючым стане, захаванне яго фасадных дэталей давала магчымасць у адносна кароткі час яго аднавіць[2]. У пачатку ХХІ ст. вяліся рэстаўрацыйныя работы, і ў верасні 2015 г. палац, абсталяваны пад цэнтр дзіцячай творчасці і краязнаўчы музей, быў адчынены для наведвальнікаў[3].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Палац у Шчучыне, 1939

Палац уяўляе сабой мураваную двухпавярховую рэзідэнцыю ў стылі пецярбургскага неакласіцызму канца XIX стагоддзя, з асобнымі элементамі эклектызму.

Двухпавярховы мураваны палац стаіць на высокім цокалі. Прамавугольны ў плане будынак мае сіметрычную кампазіцыю[2]. З агульнага аб'ёму лёгка вычляняюцца з боку галоўнага фасада тры ўзаемазвязаныя аб'ёмы[1]. Цэнтральны аб'ём, адсунуты злёгку ўнутр, утвараючы такім чынам мансарду, вырашаную ў выглядзе лоджыі з дзвюма іанічнымі калонамі, па баках — двухпавярховыя аб'ёмы, раскрапаваныя пілястрамі. Дах плоскі, накрыты бляхай[1]. Фасады па перыметры завершаныя развітым карнізам, які ўпрыгожвала моцна прафіляваная ляпніна, і парапетам з атыкам у цэнтры. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены сандрыкамі, да ўваходу вядзе шырокая лесвіца[2].

Планіроўка палаца калідорная, мае нерэгулярны характар. Жылыя памяшканні ў асноўным групаваліся ўздоўж галоўнага фасада і двух бакавых, а з паркавага фасада размяшчаліся парадныя памяшканні[1].

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер аздоблены ў класіцыстычнай манеры[2]. Мэбля належала да ранніх стыляў. Сцены ўпрыгожвалі партрэты і іншы жывапіс, з скульптуры — мармуровая Леда невядомага аўтара. Амаль усю правую частку паркавага фасада займала на першым паверсе доўгая сталовая, дзе сцены былі ўпрыгожаны партрэтамі польскіх каралёў, а ў сервантах захоўвалася фамільнае срэбра і французскі фарфор. Жылыя пакоі мелі больш сучасную мэблю. Унутранае ўбранне, мэбля, вялікая частка маёмасці былі вывезены ў кастрычніку 1939 г[1].

Будаўніцтва ваеннага гарадка пасля Другой сусветнай вайны на тэрыторыі маёнтка і палацава-паркавага комплексу, а перш за ўсё прыбудова да палаца значна змянілі архітэктурна-планіровачны ансамбль і непасрэдна сам палац[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Рубінчык, Вольф. Шчучынская каша (belisrael.info, 29.09.2015)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1993. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 3. Województwo trockie, Księstwo Żmudzkie, Inflanty Polskie, Księstwo Kurlandzkie. — 413 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]