Шчытнік-чарапашка маўрская
| Шчытнік-чарапашка маўрская | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шчытнік-чарапашка маўрская (Eurygaster maura) — клоп роду Eurygaster сямейства Scutelleridae.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Палеарктычны від, сустракаецца амаль ва ўсёй Еўропе і ў Цэнтральнай Расіі, а таксама ў Азіі і Паўночнай Амерыцы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Маўрская чарапашка мае даўгаватае цела і трохкутную галаву з парай невялікіх складаных вачэй і 2 вочкамі на цемені. Даўжыня цела 8-11 мм.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца шкоднікам хлебных раслін: пшаніцы, жыта, ячменю, злакавых траў, часам аўсу, кукурузы, проса. Клапы і іх лічынкі вельмі шкодзяць пасевам. Найбольшую шкоду яны наносяць вясной слабаразвітым раслінам, праколваючы аснову сцябла. Пашкоджанае зерне становіцца шчуплым, мае нізкую ўсходжасць і дрэнныя хлебапякарныя ўласцівасці.
Трапляючы ў муку пры малацьбе, клоп надае ёй жоўты колер і непрыемны смак. Хлеб з такой мукі адмоўна адбіваецца на здароўе людзей.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- М. Римский-Корсаков. Черепашка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Черепашка
- Маврский клоп в Агроэкологическом атласе