Шчэпан Твардах
| Шчэпан Твардах | |
|---|---|
| польск.: Szczepan Lech Twardoch | |
| Шчэпан Твардах ва Вроцлаве ў 2024 годзе. | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 23 снежня 1979[1] (46 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Agata Twardoch[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, сацыёлаг, філосаф, публіцыст |
| Мова твораў | польская |
| Прэміі | |
| Узнагароды |
Пашпарт «Палітыкі»[d] (2012) |
| szczepantwardoch.pl (польск.) (англ.) (ням.) | |
Шчэ́пан Лех Тва́рдах (польск.: Szczepan Lech Twardoch; нар. 23 снежня 1979[1], Жарніца[d], Глівіцкі павет) — польскі пісьменнік, родам з Верхняй Сілезіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў адукацыю ў галіне гуманітарных навук (філасофія і сацыялогія) ў Катавіцкім універсітэце. Працаваў знешнім карэспандэнтам у некалькіх польскіх часопісах, у тым ліку літаратурным крытыкам у «Christianitas» і аглядальнікам для «Polityka». У сваёй журналісцкай працы ён у асноўным займаўся гісторыяй зброі, а таксама сілезскай мовай і культурай.
З 2003 года публікуе кароткія навукова-фантастычныя творы і апавяданні ў спецыялізаваных часопісах. Свой першы раман Шчэпан апублікаваў у 2007 годзе. Яго раман «Вечны Грунвальд» (2010) быў намінаваны на прэмію Іосіфа Манкевіча, а наступны «Марфін» (2012) атрымаў адразу некалькі ўзнагарод. Затым яшчэ адзін раман «Драч» (2014) быў намінаваны на літаратурную прэмію «Ніке»[2], а таксама стаў лаўрэатам нямецкай літаратурнай прэміі «Brücke Berlin 2016» [3].
Абраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раманы
[правіць | правіць зыходнік]- Sternberg (2007)
- Epifania wikarego Trzaski (2007)
- Przemienienie (2008)
- Zimne wybrzeża (2009)
- Wieczny Grunwald, powieść za końca czasów (2010)
- Morfina (2012)
- Drach (2014)
- Król (2016)
- Królestwo (2018)
- Pokora (2020)
- Chołod (2022)
- Powiedzmy, że Piontek (2024)
- Null (2025)
Зборнікі апавяданняў
[правіць | правіць зыходнік]- Obłęd rotmistrza von Egern (2005)
- Prawemwilka (2008)
- Tak jest dobrze (2011)
- Ballada o pewnej panience (2017)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Szczepan Twardoch // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Znamy finalistów Nike 2015. culture.pl. Праверана 13 верасня 2015.
- ↑ Drach nagrodzony!. instytutksiazki.pl (14 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ “Янушкевіч” выдае адзін з найлепшых твораў сучаснай польскай прозы – “Караля” Шчэпана Твардаха. Reform.news (22 студзеня 2023).
- ↑ Свежы раман Твардаха пра вайну ва Украіне выходзіць па-беларуску. Kamunikat.org (20 верасня 2025).