Сілезскі ўніверсітэт у Катавіцах
Выгляд
| Сілезскі ўніверсітэт у Катавіцах | |
|---|---|
| Uniwersytet Śląski w Katowicach | |
| | |
| Арыгінальная назва | Uniwersytet Śląski w Katowicach |
| Заснаваны | 1968 |
| Рэктар | Ryszard Koziołek[d][1] |
| Студэнты | 35 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Катавіцы |
| Сайт | us.edu.pl |
Сілезскі ўніверсітэт у Катавіцах (польск. Uniwersytet Śląski w Katowicach) — польскі ўніверсітэт у горадзе Катавіцы. Заснаваны 8 чэрвеня 1968 года. Галоўная сядзіба ўніверсітэта і большасць факультэтаў размешчаныя ў Катавіцах. Астатнія факультэты і навучальныя падраздзяленні знаходзяцца ў іншых гарадах сілезскай агламерацыі: Цешыне, Хожаве і Сасноўцы.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў
- Факультэт біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя
- Факультэт этналогіі і адукацыйнай навукі
- Філалагічны факультэт
- Факультэт інфарматыкі і матэрыялазнаўства
- Факультэт матэматыкі, фізікі і хіміі
- Факультэт навук аб Зямлі
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт педагогікі і псіхалогіі
- Факультэт права і адміністрацыі
- Факультэт радыя і тэлебачання імя Кшыштафа Кеслёўскага
- Факультэт тэалогіі