Шэвалежэры
Appearance
Шэвалежэ́ры (фр.: chevau-légers, ад chevaux — конь і léger — лёгкі, жвавы) — від лёгкай кавалерыі ў арміях еўрапейскіх краін у канцы XV—XIX стст. для разведкі, пошукаў, рэйдаў у тыл праціўніка і інш. Першыя падраздзяленні з'явіліся ў Францыі ў 1498 годзе, потым у Аўстрыі і германскіх дзяржавах. Ў XVI—XVII стст. ствараліся палкі шэвалежэраў, якія захаваліся ў Баварыі і Італіі да канца XIX ст.
Лёгкую нерэгулярную кавалерыю на ўзор шэвалежэраў арганізаваў у пачатку XVII ст. адзін з военачальнікаў Вялікага Княства Літоўскага А. Ю. Лісоўскі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шэвалежэры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).