Шэнген
| Вёска | |||
| Шэнген | |||
|---|---|---|---|
| Schengen | |||
|
|||
| 49°28′13″ пн. ш. 06°21′50″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| кантон | Рэміх | ||
| Камуна | Шэнген | ||
| Кіраўнік | Michel Gloden[d][1] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 877 | ||
| Плошча | 10,63 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 302 м | ||
| Водныя аб’екты | Мозель | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 1 527 чалавек (2009) | ||
| schengen.lu | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Шэнген (ням., фр., люкс. Schengen) — вёска ў Вялікім герцагстве Люксембург. Уваходзіць у склад камуны Шэнген, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца складовай часткай кантона Рэміх. Вядомая перш за ўсё дзякуючы Шэнгенскаму пагадненню.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы Люксембурга на левым беразе ракі Мозель каля гары святога Марка паблізу месца сыходжання межаў Люксембурга, Германіі і Францыі. На процілеглым беразе Мозеля знаходзіцца германская камуна Перль (зямля Саар), паблізу — французская камуна Апаш (дэпартамент Мозель, рэгіён Латарынгія). Насельніцтва — 425 жыхароў (2004). Асновай эканомікі з’яўляюцца вінаробства і продаж бензіну для германскіх аўтамабілістаў па цэнах, ніжэйшых, чым у Германіі (ням.: Tanktourismus).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя знаходкі бронзавага веку паказваюць, што тэрыторыя Шэнгена ўжо ў той час была заселеная. Першае пісьмовае згадванне аб вёсцы адносіцца да 877 г.
У 1909 быў пабудаваны мост праз Мозель, што вядзе ў вёску Шэнген, які замяніў паромную пераправу, якая была з 1451 года. У 1939 г. пасля абвяшчэння Францыяй і Вялікабрытаніяй вайны Германіі мост быў разбураны. У 1959 г. быў пабудаваны новы мост. З 2003 г. функцыянуе новы аўтамабільны мост, размешчаны трохі на поўнач.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Да ліку славутасцяў вёскі адносяцца Шэнгенскі замак, рэшткі крэпасці з ровам XIII стагоддзя, дом Коха, плошча Шэнгенскага пагаднення.
Шэнгенскі замак
[правіць | правіць зыходнік]Шэнгенскі замак быў збудаваны ў 1390 г. У 1812 замак быў разбураны, за выключэннем вежы, якая да сённяшняга дня захавалася ў першародным выглядзе. Пасля замак быў адбудаваны нанова, галоўным чынам з матэрыялаў арыгінальнага замка. 13 верасня 1871 г. замак наведаў французскі пісьменнік Віктор Гюго. У Дзяржаўным музеі Люксембурга захоўваецца малюнак замка, зроблены пісьменнікам. У 1939 г. замак быў узяты на апеку манашкамі манастыра Святой Елізаветы, у наш час ён выкарыстоўваецца для правядзення кангрэсаў і семінараў.
Дом Коха і плошча Шэнгенскага пагаднення
[правіць | правіць зыходнік]Недалёка ад Шэнгенскага замка знаходзіцца дом Коха (Kochhaus), пабудаваны ў 1779 г. У наш час там працуе выстаўка, прысвечаная Еўропе і еўрапейскай інтэграцыі. Побач, на плошчы Шэнгенскага пагаднення, збудаваны манумент у памяць пра пагадненне. Манумент уяўляе сабою тры стаячыя побач стэлы з зоркамі і з інфармацыйнымі матэрыяламі, перад стэламі выгадаваны кветнік (па кур’ёзным супадзенні, у форме кірылічнай літары Ш — першай літары ў слове Шэнген).
| Шэнгенскі замак | Дом Коха ў Шэнгене | Манумент у памяць пра Шэнгенскае пагадненне |
Зноскі
- ↑ Assermentation des collèges des bourgmestre et échevins — 2017. Праверана 6 мая 2020.
