Шэрбур-Актэвіль
| Горад | |||
| Шэрбур-Актэвіль | |||
|---|---|---|---|
| фр.: Cherbourg-Octeville | |||
|
|||
| 49°38′20″ пн. ш. 1°37′30″ з. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Нармандыя | ||
| Дэпартамент | Манш | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 28 лютага 2000 | ||
| Плошча | 14.26 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 15 м, 0 м[1], 139 м[1] і 68 м[2] | ||
| Водныя аб’екты | Ла-Манш | ||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 42318 чалавек (1999) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовыя індэксы | 50100, 50130 | ||
|
|
|||
| ville-cherbourg.fr | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Шэрбур-Актэвіль (фр.: Cherbourg-Octeville, да лютага 2000 года — Шэрбур) — партовы горад на паўночным захадзе Францыі, у дэпартаменце Манш (рэгіён Нармандыя). Сукупнае насельніцтва гарадоў Шэрбур і Актэвіль да іх зліцця ў адну адміністрацыйную адзінку склала 42 318 чалавек (паводле перапісу 1999 года). Пры гэтым насельніцтва муніцыпальнага рэгіёна Шэрбур складала 117 865 чалавек.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шэрбур размешчаны на поўначы паўвострава Катантэн, на беразе праліва Ла-Манш. Плошча горада складае 6,9 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку X стагоддзя землі паўвострава Катантэн былі захопленыя вікінгамі. У 933 годзе паселішчы рэгіёна былі далучаны да Нармандcкага герцагства. Падчас Стагадовай вайны горад у ліку іншых земляў Францыі быў прадметам спрэчкі паміж англічанінамі і французамі і шэсць разоў пераходзіў з адных рук у іншыя.
З 1898 года ў Шэрбуры будуюцца падводныя лодкі. B 1909 годзе расійскі імператар Мікалай II сустрэўся з французскім прэзідэнтам Арманам Фальерам, для складання франка-расійскага саюза. У 1912 годзе Шэрбур стаў першым портам, дзе прыстаў лайнер «Тытанік» пасля адплыцця з Саўтгемптана.
У чэрвені 1940 года горад быў захоплены нямецкімі войскамі. Вызвалены праз чатыры гады 26 чэрвеня 1944 года, з гэтага часу і да канца вайны Шэрбур быў адным з ажыўленых і важнейшых портаў у Еўропе.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У Шэрбуры маюцца прадпрыемствы суднабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, ёсць вытворчасць фотаматэрыялаў, адзення, мэблі і піва.
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Віктор Грыньяр — выбітны французскі хімік
- Жан Марэ — французскі акцёр, скульптар і каскадзёр
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэрбур-Актэвіль- Сайт горада