Шэфіка Ісмаілаўна Гаспрынская
Шэфіка Ісмаілаўна Гаспрынская | |
---|---|
крымскатат.: Şefiqa Gaspıralı руск.: Шефика Исмаиловна Гаспринская | |
Род дзейнасці | рэдактар, грамадская дзяячка |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1975 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іслам |
Бацька | Ismail Gaspıralı[d] |
Маці | Зухра Акчурына |
Муж | Nasib bey Yusifbeyli[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шэфіка Гаспрынская (крымскатат.: Şefiqa Gasprinskaya, Şefiqa Gaspıralı, нар. 14 кастрычніка 1886, Бахчысарай, Таўрычаская губерня, Расійская імперыя — 31 жніўня 1975, Стамбул, Турцыя) — лідар крымскататарскага руху «Выканаўчы камітэт мусульманак Крыма» («Кадынлар гюню»), які дзейнічаў у Крыме на пачатку дваццатага стагоддзя. З яе імем звязана ўнікальнае для іслама таго часу з’ява, як жаночы мусульманскі рух.
Дачка вядомага крымскататарскага асветніка, лідара джадыдызму Ісмаіла Гаспрынскага. Жонка аднаго з заснавальнікаў Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, Насіб-бека Усубекава.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1905 годзе Шэфіка Гаспрынская стала рэдактарам створанага яе бацькам Ісмаілам Гаспрынскім першага ў Крыме мусульманскага жаночага часопіса «Алем-і нісван» («Жаночы свет»), дадаткі да газеты «Тэрджыман», якія выходзілі ў свет на крымскататарскай мове.
1—11 мая 1917 года Шэфіка Гаспрынская прымала ўдзел у складзе Крымскай дэлегацыі ў працы I Усерасійскага мусульманскага з’езда ў Маскве. Пазней яна была абрана дэлегатам i Курултая крымскататарскага народа, які адбыўся ў Бахчысараі 9 снежня 1917 года і была прызначана Нацыянальным урадам крымскататарскага народа дырэктарам Сімферопальскага жаночага педагагічнага вучылішча. Імклівым прасоўваннем крымскіх татараў да вырашэння жаночага пытання ў палітыка-прававой вобласці стала ўключэнне ў Канстытуцыю абвешчанай Крымскай Народнай Рэспублікі у снежні 1917 года пункта аб роўнасці мужчыны і жанчыны. Але гэтыя пачынанні не былі ажыццёўлены ў жыццё[1].
Пасля разгрому Нацыянальнага самакіравання крымскататарскага народа яна пакідае Крым і пераязджае ў Баку, дзе арганізуе педагагічнае вучылішча.
Пасля звяржэння Нацыянальнага азербайджанскага ўрада, яе муж Насіб-бек Усубекаў быў расстраляны і яна эмігравала ў Турцыю, дзе працавала пасля загадчыцай сіроцкага дома. У 1930 годзе Шэфіка Гаспрынская заснавала і ўзначаліла ў Стамбуле «Саюз крымскататарскіх жанчын». Акрамя гэтага яна займалася праблемамі крымскататарскіх эмігрантаў і дабрачыннасцю.
Шэфіка Гаспрынская (Гаспрынская) памерла 31 жніўня 1975 года у Стамбуле і была пахавана на могілках Зінджырлікую[2].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Яна выйшла замуж за Насіб-бека Усубекава (Юсіфбейлі) у 1906 годзе. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся сын Ніязі і дачка Зехра, але ў сувязі з праблемамі ў мужа Шэфіка Гаспрынская пакінула Гянджу (Елізаветпаль) і вярнулася ў Бахчысарай. У Бахчысараі яна заставалася аж да захопу яго бальшавікамі.
Зноскі
- ↑ Губернский, Богдан. «Грешно оставлять их темными, как животных» . Крым Реалии (3 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2022.
- ↑ Хаблемитоглу, Шенгюл, Хаблемитоглу, Наджип. Шефика Гаспирали и тюркское женское движение в России (1893—1920) = Şefika Gaspiralı ve Rusya'da Türk Kadın Hareketi (1893-1920) (тур.). — Стамбул: Toplumsal Dönüşüm, 2004. — С. 672. — ISBN 975-6-44880-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ганкевич В. Ю. Роль И. Гаспринского и его семьи в развитии народного образования среди крымскотатарских женщин на рубеже XIX—XX веков/ Крым и Россия: неразрывные исторические судьбы и культура. Материалы республиканской научно-общественной конференции. — Симферополь, 1994, стр. 19—21.
- Абдульваапов. Н. Гапринская Шефика / Деятели крымскотатарской культуры (1921—1944): Библиографический словарь. — Симферополь: Доля, 1999, стр. 69.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]