Пладовыя целы тонкія, прамастойныя, ніце- або булавападобныя, вышынёй 0,5—3 см, шырынёй 1—3 мм, жорстка-мясістыя, з воскападобным гіменіем, белыя. Базідыі цыліндрычныя, з 3—4 папярочнымі перагародкамі. Базідыяспоры аднаклетачныя, верацёнападобныя, злёгку сагнутыя, бясколерныя.