Перайсці да зместу

Эберцісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эберцісты (фр.: hébertistes) — назва групы санкюлотаў падчас Вялікай французскай рэвалюцыі. Названа па імені Жака-Рэнэ Эбера пасля яго арышту і пакарання смерцю ў сакавіку 1794 года. Да эбертыстаў былі прылічаны кіраўнікі клуба кардэльераў і парыжскіх секцый, афіцэры рэвалюцыйнай арміі, чыноўнікі, у тым ліку Рансен, Венсан, Мамора. Група пазіцыянавала сябе як абаронцаў санкюлотаў. Эберцісты з падазрэннем ставіліся да прадпрымальнікаў і сялянства, падтрымлівалі рэквізіцыі харчавання, патрабавалі ўзмацнення тэрору супраць ворагаў рэвалюцыі, знішчэння арыштаваных жырандыстаў. Выступалі за палітыку дэхрысціянізацыі. Скарыстаўшыся харчовым крызісам і патрабуючы паглыблення рэвалюцыі, крытыкавалі Дантона і яго прыхільнікаў, а таксама супрацьпастаўлялі сябе мантаньярам, дапушчаючы магчымасць паўстання супраць Канвента. Былі абвінавачаны ў змове на карысць замежных дзяржаў, арыштаваны і гільяцінаваны 24 сакавіка 1794 года.

  • Mathiez A. La vie chère et le mouvement social sous la Terreur. P., 1927;
  • Hadengue A. Les gardes rouges de l’an II. L’armée révo­lu­tionnaire et le parti hébertiste d’après des docu­ments inédits. P., 1930;
  • Сла­вин М. Эбер­ти­сты под но­жом гиль­о­ти­ны: Ана­то­мия «за­го­во­ра» в ре­во­лю­ци­он­ной Фран­ции. М., 2005.