Марсельеза
| Марсельеза | |
|---|---|
| La Marseillaise | |
| [la maʁsɛˈjɛz] | |
| Аўтар слоў | Клод Жазеф Ружэ дэ Ліль, 1792 |
| Кампазітар | Клод Жазеф Ружэ дэ Ліль, 1792 |
| Мова гімна | французская |
| Дата публікацыі | 1792 |
| Жанр | Марш (музыка) і песня |
| Танальнасць | соль мажор[d] |
| Краіна |
|
| Зацверджаны | 1795, 1879, 1944 |
| Адменены | 1804, 1940 |
|
Інструментальная версія |
|
Марсельеза (фр.: La Marseillaise — «марсельская», «марселька») — самая знакамітая песня Вялікай французскай рэвалюцыі, якая стала спачатку гімнам рэвалюцыянераў, а затым і ўсёй Францыі. Першапачаткова Марсельеза называлася «Ваенны марш Рэйнскай арміі». Марш быў напісаны ўвечары 25 красавіка 1792 года ваенным інжынерам Клодам Жазефам Ружэ дэ Лілем праз некалькі дзён пасля аб’яўлення рэвалюцыйнай Францыяй вайны «каралю Багеміі і Венгрыі». З гэтай песняй на вуснах 30 ліпеня таго ж года ў Парыж увайшоў марсельскі добраахвотніцкі батальён.
24 лістапада 1793 года Канвент выбраў Марсельезу ў якасці дзяржаўнага гімна Францыі. Марсельеза перажыла розныя рэжымы і няміласць.
Пасля падзей 1848 года, калі рэвалюцыйная хваля пракацілася па ўсёй Еўропе, Марсельеза стала песняй рэвалюцыянераў па ўсім свеце: у Італіі, Польшчы, Венгрыі. Яна гучала на палях бітваў і падчас Парыжскай камуны ў 1871 годзе. Апошні раз была забаронена рэжымам Вішы падчас Другой сусветнай вайны (з 1940 па 1944 гімнам Францыі была песня «Маршал, мы тут!»), але ў 1944 годзе зноў была абвешчана гімнам Францыі.
Арыгінальны тэкст песні
[правіць | правіць зыходнік]| La Marseillaise |
|---|
| Першы куплет |
Allons enfants de la Patrie, |
| Прыпеў : |
Aux armes, citoyens |
| Куплет 2 |
Que veut cette horde d'esclaves, |
| Прыпеў |
| Куплет 3 |
Quoi ! des cohortes étrangères |
| Прыпеў |
| Куплет 4 |
Tremblez, tyrans et vous perfides |
| Прыпеў |
| Куплет 5 |
Français, en guerriers magnanimes, |
| Прыпеў |
| Куплет 6 |
Amour sacré de la Patrie, |
| Прыпеў |
| Куплет 7 (так званы дзіцячы куплет) |
Nous entrerons dans la carrière |
| Прыпеў |
Песні па матывах
[правіць | правіць зыходнік]Існуюць песні, заснаваныя на тэксце або музыке Марсельезы, напрыклад, «Беларуская Марсельеза» Змітра Бойкі (тарашкевіцай)[1].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- У амерыканскім фільме «Касабланка» (1942) Марсельезу пачынае спяваць чэхаславацкі лідар падполля Віктар Лазла ў адказ на спяванне нацыстамі «Варты на Рэйне», што прыводзіць да закрыцця паліцыяй Café Américain, дзе адбываліся падзеі.
- У калядным выпуску брытанскага сіткама «Айцец Тэд» (1996) Марсельезу ўключае а. Дугал МакГуаер, каб заставіць устаць а. Джэка Хэкета, які прымушае ўсіх спяваць песню.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская Марсельеза Змітра Бойкі — vershy.ru