Лучай
Вёска
Лучай
| ||||||||||||||||||
Лу́чай[1] (трансліт.: Lučaj, руск.: Лучай) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Размешчана каля возера Лучай. Насельніцтва 280 чал. (2001). Знаходзіцца за 18 км ад горада і чыгуначнай станцыі Паставы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы пісьмовы ўспамін пра Лучай як уладанне Забярэзінскіх датуецца 1542. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У кан. XVI ст. Лучай атрымаў статус мястэчка.
У розныя часы маёнтак Лучай знаходзіўся ва ўладанні Юндзілаў, Глябовічаў, Шэметаў і інш. У 1617 мясцовасць перайшла да Рудамінаў, у 1731 — да Агінскіх. У 1766—1776 тут збудавалі мураваны касцёл езуітаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лучай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Вілейскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерні. Станам на 1886 у мястэчку існавалі валасная ўправа, багадзельня, заезны дом. На 1905 тут працавала народнае вучылішча і крама.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лучай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пастаўскага павета Віленскага ваяводства. За польскім часам у мястэчку дзейнічала сельскагаспадарчая школа.
У 1939 годзе Лучай увайшоў у БССР, дзе ў 1941 годзе стаў цэнтрам Лучайкаўскага сельсавета Пастаўскага, потым Дунілавіцкага раёнаў. Станам на 1947 год у вёсцы было 47 гаспадарак. 27 сакавіка 1959 года Лучайкаўскі сельсавет расфарміравалі, само паселішча ўвайшло ў склад Дунілавіцкага сельсавета. 20 мая 1960 года Лучай перададзены ў Варапаеўскі пассавет[2]. На 1972 год у Лучаі працавалі 8-гадовая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пошта, крама.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе: 1866 — 58 чал., усе каталікі[3].
- XX стагоддзе: 1905 — 81 чал.; 1972 — 158 чал., 51 двор; 1997 — 248 чал., 90 двароў[4].
- XXI стагоддзе: 2001 — 280 чал., 93 двары[5].
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У Лучаі працуюць базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Святога Тадэвуша (1766—1776)
- Плябанія (XIX ст.)
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Палацава-паркавы комплекс Мастоўскіх (XIX ст.)
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
- Краявіды Лучая
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Łuczaj // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 793.
- ↑ Іосіф Зямчонак. Лучай //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 404.
- ↑ Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на / Рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на / Рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Łuczaj // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 793.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лучай