Перайсці да зместу

Эдуард Міхайлавіч Савіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Э. М. Савіцкі)
Эдуард Міхайлавіч Савіцкі
Дата нараджэння 4 сакавіка 1935(1935-03-04) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Эдуард Міхайлавіч Саві́цкі (нар. 4 сакавіка 1935, Буда-Кашалёва, БССР) — савецкі і беларускі гісторык-архівіст. Доктар гістарычных навук (1992), прафесар (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1954—1959 гадах вучыўся ў Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце  (руск.). У 1959 годзе стаў навуковым супрацоўнікам, а ў 1964 годзе — намеснікам дырэктара па навуковай працы Цэнтральнага гістарычныга архіва БССР. У 1968 годзе пачаў працаваць рэдактарам у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1973 годзе стаў навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, у 1977 годзе — Інстытута гісторыі АН БССР. З 1982 года працаваў выкладчыкам у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, з 1987 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце[1]. У 1990 годзе прызначаны намеснікам начальніка Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР, у 1992 годзе — Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[2]. У 1996—2001 гадах быў намеснікам дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Революционное движение в Белоруссии в годы первой мировой войны и второй русской революции (июль 1914 — март 1917 гг.)»[4]. У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па гісторыі рабочага руху ў Беларусі ў 1907—1917 гадах[5]. Даследуе праблемы сялянскага, рабочага і рэвалюцыйнага руху, развіцця сельскай гаспадаркі і прамысловасці Беларусі ў XIX — пачатку XX стагоддзяў[6].

Адзін з аўтараў першага тома «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР», які выйшаў у 1984 годзе, «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Складальнік зборніка дакументаў і матэрыялаў «Бунд у Беларусі, 1897—1921», які выйшаў у 1997 годзе[7].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Савицкий Э. М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 — февраль 1917 гг.) / Э. М. Савицкий; Науч. ред. К. И. Шабуня. — Минск: Наука и техника, 1981. — 182 c.
  • Савицкий Э. М. Рабочий класс Белоруссии в Великой Октябрьской социалистической революции / Э. М. Савицкий. — Минск: О-во «Знание» БССР, 1987. — 21 c.
  • Бунд в Беларуси. 1897―1921: Документы и материалы / Сост. Э. М. Савицкий. — Мн.: БелНИИДАД, 1997. — 608 c.
  • Органы местного управления и самоуправления в Республике Беларусь (1991—2010 гг.) : справочник / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь, Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела ; автор-разработчик Э. М. Савицкий. — Минск: БелНИИДАД, 2019. — 164 с. — ISBN 978-985-7131-28-0.

Зноскі

  1. Д. В. Карев. Э. М. Савицкий — историк, архивист, педагог // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2010. — № 11. — С. 295. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020.
  2. Міхаіл Смальянінаў. Савіцкі Эдуард Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 201.
  3. БелЭн 2002, с. 71.
  4. Революционное движение в Белоруссии в годы первой мировой войны и второй русской революции (июль 1914 — март 1917 гг.) : диссертация ... кандидата исторических наук : 07.00.00. — Минск, 1968. — 371 с.
  5. Д. В. Карев. Э. М. Савицкий — историк, архивист, педагог // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2010. — № 11. — С. 296. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020.
  6. БелЭн 2002, с. 71—72.
  7. БелЭн 2002, с. 72.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]