Эдуард Ігнацевіч Леўданскі
Эдуард Ігнацевіч Леўданскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксандр Леўданскі |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хімічная тэхналогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Эдуард Ігнацевіч Леўданскі (нар. 13 верасня 1939, в. Верацеі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне машын і апаратаў хімічных тэхналогій. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1994). Бацька вучонага Аляксандра Леўданскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей», 1968; аспірантура, спецыяльнасць «Працэсы і апараты хімічнай тэхналогіі», 1974).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1978, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: раздзяленне неаднародных сістем (газ — вадкасць, газ — цвёрдыя фазы); распрацоўка высокаэфектыўных спосабаў і канструкцый для праточна-плёначнага фільтравання суспензій; энергазберагальныя працэсы ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў; вытворчасць высокаэфектыўных малагабарытных установак па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1986), Ганаровая грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2005) і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Разработка газоцентробежных аппаратов для разделения крупнодисперсных гетерогенных систем : диссертация … доктора технических наук : 05.17.08 : защищена 20.05.1990 : утверждена 10.11.1990 / Левданский Эдуард Игнатьевич. — Львов, 1990.
- Некоторые пути совершенствования процесса измельчения в мельницах ударно-метательного типа / Э. И. Левданский, Д. И. Чиркун, П. С. Гребенчук // Строительная наука и техника. — 2008. — № 2. — С. 99—102.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Левданский Эдуард Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 421—422.
- Міляшкевіч Я. Г. Ляўданскі Эдуард Ігнатавіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Леўданскі Эдуард Ігнацевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 115.