Аляксандр Эдуардавіч Леўданскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Эдуардавіч Леўданскі
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1966(1966-06-01) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Эдуард Ігнацевіч Леўданскі
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2005)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Эдуардавіч Леўданскі (нар. 1 чэрвеня 1966, Смалявічы, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і машын хімічных тэхналогій, механікі матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (2005), дацэнт (2005). Сын прафесара Эдуарда Леўданскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і апараты хімічных і сілікатных вытворчасцей», 1990; аспірантура, спецыяльнасць «Машыны і агрэгаты нафтахімічных вытворчасцей», 1993).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, у 1993—2000 — кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей, малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт; у 2000—2004 — кафедра супраціўлення матэрыялаў, старшы выкладчык; у 2004—2010 — кафедра механікі матэрыялаў і канструкцый, з 2005 — загадчык кафедры; з 2011 — кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: энергазберажэнне; драбненне матэрыялаў; высокаэфектыўныя праточныя працэсы і апараты.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Научно-практические основы применения проточных течений для интенсификации процессов классификации и измельчения : диссертация … доктора технических наук : 05.17.08 : защищена 24.11.2004 : утверждена 06.07.2005 / Левданский Александр Эдуардович. — Минск, 2004.
  • Высокоэффективные проточные процессы и аппараты / А. Э. Левданский, Э. И. Левданский. — Минск, 2001.
  • Исследование ударно-центробежного измельчения материалов / А. Э. Левданский // Инженерно-физический журнал. — 2004. — Т. 77, № 5. — С. 46—51.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Левданский Александр Эдуардович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 421.