Эдуард Аляксандравіч Мазько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдуард Мазько
Мазько.jpg
Дата нараджэння 29 жніўня 1970(1970-08-29)
Дата смерці 20 чэрвеня 2011(2011-06-20) (40 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Альма-матар

Эдуард Аляксандравіч Мазько (29 жніўня 1970, вёска Махро Іванаўскага раёна — 20 чэрвеня 2011, Гродна) — беларускі гісторык, паэт. Кандыдат гістарычных навук (2003)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у музеі Максіма Багдановіча, у 1990-я актыўна друкаваў вершы, уваходзіў у верш-гурт «Дыяген» — суполку гродзенскіх паэтаў.

Выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сацыялогію культуры, культуралогію.

У 2003 абараніў кандыдацкую дысертацыю пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю ў міжваенны час, працаваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай беларускай народнай культуры[2].

20 чэрвеня 2011 заўчасна памёр.

У 2012 годзе ў Варшаве выйшла пасмяротная кніга паэзіі «Займеннікі».

Зноскі