Эдуард Джабеевіч Какойты
| Эдуард Джабеевіч Какойты | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ас.: Кокойты Джабейы фырт Эдуард | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Людвіг Аляксеевіч Чыбіраў | ||||||
| Пераемнік | Вадзім Уладзіміравіч Броўцаў (в. а.) Леанід Харытонавіч Цібілаў |
||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Герасім Георгіевіч Хугаеў | ||||||
| Пераемнік | Ігар Віктаравіч Санакоеў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
31 кастрычніка 1964 (61 год) |
||||||
| Дзеці | трое | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
| Партыя | Паўднёва-Асецінская Рэспубліканская палітычная партыя «Адзінства» | ||||||
| Адукацыя | Паўднёва-Асецінскі педагагічны інстытут | ||||||
| Прафесія | Настаўнік фізкультуры | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Эдуа́рд Джабе́евіч КАКО́ЙТЫ (асец. Кокойты Джабейы фырт Эдуард) — прэзідэнт Рэспубліка Паўднёвая Асеція[1], прарасійскі палітык, які імкнецца аб’яднаць Паўночную і Паўднёвую Асецію ў межах Расійскай Федэрацыі.
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1964 года ў г. Цхінвалі. Скончыў сярэднюю школу № 5. Працаваў электраманцёрам у аддзяленні сувязі. У 1980 г. стаў чэмпіёнам Грузінскай ССР па вольнай барацьбе; майстар спорту. У 1983—1985 гг. праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Узброеных сіл СССР. Паступіў у Паўднёва-Асецінскі педагагічны інстытут, які скончыў у 1988 па спецыяльнасці «Выкладчык фізічнай культуры». У інстытуце быў абраны сакратаром камітэта камсамола, пасля чаго працаваў у камсамольскіх структурах. Падчас падзей грузінска-асецінскага супрацьстаяння (1990—1991) стварыў і ўзначаліў баявы атрад, які ваяваў супраць грузінскага войска. З 1990 па 1993 гг. — дэпутат Парламента РПА. У лютым 1997 года ўказам першага прэзідэнта РПА Людвіга Чыбірава быў прызначаны гандлёвым прадстаўніком РПА ў Расійскай Федэрацыі. Працаваў памочнікам дэпутата Дзярждумы Расійскай Федэрацыі ад Паўночнай Асеціі А А. Чэхоева. У выніку прэзідэнцкіх выбараў у лістападзе-снежні 2001 года стаў прэзідэнтам Паўднёвай Асеціі, перамогшы ў другім туры (53 % галасоў). У 2006 годзе пераабраны на другі тэрмін.
Жанаты, мае трох сыноў.
Зноскі
- ↑ Прызнаецца Расіяй у якасці незалежнай дзяржавы
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдуард Джабеевіч Какойты


