Эдуард Міхайлавіч Арцёмчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдуард Міхайлавіч Арцёмчык
Дата нараджэння: 18 студзеня 1934(1934-01-18)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 чэрвеня 2011(2011-06-29) (77 гадоў)
Жонка: Рыма Леанідаўна Арцёмчык
Альма-матар:
Месца працы:

Эдуард Міхайлавіч Арцёмчык (18 студзеня 1934, г. Цюмень, РСФСР — 29 чэрвеня 2011) — беларускі і расійскі інжынер-праектыроўшчык па транспарце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1958 годзе Уральскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Гарадское будаўніцтва і гаспадарка». У 19581963 гадах інжынер у майстэрні генплана інстытута «Свярдлоўскгарпраект», кіраўнік групы інжынераў па распрацоўцы раздзелаў транспарту ў планіровачных праектах гарадоў у інстытутах «Мінскпраект» (19631965), «Белдзяржпраект» (19651970), «БелНДІПгорадабудаўніцтва» (19701973), «Мінскпраект» (19731993). Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1967.

Жыў у Мінску па адрасе вул. Васняцова, 2.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў г. Свярдлоўска (1963), г. Мінска (19651982), г. Салігорска (1969), ТЭА генпланаў г. Гродна і г. Мінска (1971), транспартнага абыходу г. Дзяржынска, ПДП цэнтра г. Мінска, праекта планіроўкі прыгараднай зоны г. Мінска; транспартнага абслугоўвання раёна Сухарава ў г. Мінску.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Муж архітэктара Рымы Леанідаўны Арцёмчык (нар. 1934).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Артемчик Эдуард Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.