Рыма Леанідаўна Арцёмчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыма Леанідаўна Арцёмчык
Дата нараджэння: 27 снежня 1934(1934-12-27) (84 гады)
Месца нараджэння:
Муж: Эдуард Міхайлавіч Арцёмчык
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:
медаль «Ветэран працы»

Рыма Леанідаўна Арцёмчык (27 снежня 1934, г. Свярдлоўск, РСФСР) — беларускі і расійскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1957 годзе Уральскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «гарадское будаўніцтва і гаспадарка». У 19571963 гадах Інжынер-праектыроўшчык, старэйшы архітэктар у інстытуце «Свярдлоўскгарпраект». У 19631970 гадах старэйшы архітэктар у інстытуце «Мінскпраект», у 19701991 гадах працавала ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва» (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў). Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1968.

Жыве ў Мінску па адрасе вул. Васняцова, 2.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: праекты забудовы мікрараёнаў 1, 2 у жылым раёне «Чыжоўка» (19641968), мікрараёнаў 1, 2 па вул. В. Харужай у Мінску (1970), генплан г. Брэста і ПДП паўднёвага жылога раёна (19741978), генеральны план г. Пінска (1979), першая чарга будаўніцтва ў гарадах: Брэст, Пінск, Полацк, Наваполацк (19811986).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «Ветэран працы».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка архітэктара Эдуарда Міхайлавіча Арцёмчыка (19342011).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Артемчик Римма Леонидовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.