Вуліца Васняцова (Мінск)
Васняцова Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Заводскі |
Працягласць | каля 2 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
![]() |
Вуліца Васняцова — вуліца ў Заводскім раёне Мінска, названая ў гонар Віктара Міхайлавіча Васняцова, рускага жывапісца і архітэктара, майстра гістарычнага і фальклорнага жывапісу[1][2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да пачатку 1950-х гадоў на месцы вуліцы былі палі, пусткі. У забудове пераважае прыватны сектар, які сфармаваўся ў 1950-я гады ў наваколлях былой вёскі Будзілава. Пачатковы ўчастак забудаваны 5-павярховымі будынкамі 1962-1970 гадоў і некалькімі 9-павярховымі будынкамі, у 2000-2002 гадах пабудавана некалькі 8-павярховых жылых дамоў, у 2015 годзе на месцы некалькіх знесеных індывідуальных будынкаў пабудаваны 19-павярховы жылы дом[3].
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Вуліца пачынаецца ад аднаго з галоўных і буйных праспектаў горада Партызанскага праспекта і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Юнацкай. Нумарацыя будынкаў — ад Партызанскага праспекта. Вуліца Васняцова перасякаецца з вуліцамі Народнай, Яна Райніса, Пляханава, Тухачэўскага, Айвазоўскага, Куляшова, а таксама 1-ым і 2-ім завулкамі Васняцова, завулкам Сурыкава, 1-м Юнацкім завулкам. На вуліцы ёсць некалькі паваротаў: на пачатковым участку вуліца арыентавана на паўднёвы захад, затым — на поўдзень і паўднёвы ўсход. Большая частка вуліцы праходзіць паралельна Сляпянскай воднай сістэме.
Арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]
На вуліцы знаходзяцца гімназія №14 і Малітоўны дом Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня.
Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на Партызанскім праспекце і вуліцы Пляханава ёсць прыпынкі «Васняцова», на якіх спыняецца шэраг аўтобусных, тралейбусных і трамвайных маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя «Партызанская» Мінскага метрапалітэна.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Частка суседніх вуліц таксама названа ў гонар мастакоў[4]: Айвазоўскага, Грэкава, Сурыкава.
Зноскі
- ↑ Их именами названы… Улицы Минска: энциклопедический справочник / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 64.
- ↑ Васнецов Виктор Михайлович // Минск. Энциклопедический справочник. 2-е изд. — Мн.: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — С. 117.
- ↑ Список зданий — Минск, Улица Васнецова
- ↑ Жучкевич В. А. Улицы помнят: История, события, люди в названиях улиц и площадей города-героя Минска. — Мн.: Беларусь, 1979. — С. 105—106.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Васняцова (Мінск)