Эжэн Грасэ
Эжэн Грасэ | |
---|---|
фр.: Eugène Grasset | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Eugène Samuel Grasset |
Род дзейнасці | тыпограф, мастак-плакатыст, скульптар, мастак, дызайнер паштовых марак, ілюстратар, літограф, графічны дызайнер, рысавальнік, дызайнер упрыгожванняў |
Дата нараджэння | 25 мая 1845[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1917[4][5][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Эжэн Самюэль Грасэ (фр.: Eugène Grasset; 1845, Лазана — 1917, Со) — французскі і швейцарскі мастак, скульптар, графік і ілюстратар, адзін з пачынальнікаў мадэрну.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Лазане ў сям’і столяра. Вывучаў малюнак у Франсуа Басьёна. У перыяд з 1861 па 1863 гады вывучаў архітэктуру ў Вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. Затым працаваў у архітэктурным бюро ў Лазане, здзейсніў вучэбную паездку ў Егіпет і гэты досвед у далейшым адбіўся на яго працах. Стаў прыхільнікам японскага мастацтва, што таксама паўплывала на некаторыя яго праекты. З 1869 па 1870 гады працаваў мастаком і скульптарам у Лазане.
З 1871 г. жыў у Парыжы. Пачынаючы з гэтага часу працаваў практычна ва ўсіх абласцях прыкладнога мастацтва — як мастак і ілюстратар; таксама стварыў эскізы ўзораў для вытворцаў мэблі і габеленаў, выкарыстоўваў мазаіку, упрыгожваў скульптурай і рэльефамі фасады будынкаў, распрацоўваў новыя тыпы ювелірных упрыгожванняў, плакатаў і афіш, паштовых марак і гэтак далей. Яго хупавыя дэкаратыўныя прадметы былі выраблены са слановай косткі, золата і іншых каштоўных матэрыялаў ва ўнікальных камбінацыях. У графічных творах Грасэ адчуваецца ўплыў творчасці Гюстава Дарэ.
З 1890 па 1903 гады — прафесар у мастацкай школе Герэн і ў 1905—1917 гадах — прафесар у школе Эсцьен. Сярод вучняў Грасэ варта адзначыць Аўгуста Джакамеці і Ота Эрнста. У 1891 годзе атрымаў францускае грамадзянства.
У 1895 годзе Э. Грасэ стаў кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна, а ў 1911 — яго афіцэрам.
Зноскі
- ↑ Eugène Samuel Grasset — ministère de la Culture.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б https://hedendaagsesieraden.nl/2023/04/20/eugene-grasset/
- ↑ RKDartists
- ↑ Eugène Samuel Grasset — 2006.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б Grasset, Eugène Samuel // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.