Эжэн Сімон
Эжэн Сімон | |
---|---|
фр.: Eugène Simon | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1848[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 лістапада 1924[1] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | заолаг, энтамолаг, арахнолаг, арнітолаг, натураліст, батанік |
Навуковая сфера | арахналогія і арніталогія |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Simon». Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Simon».
|
Эжэн Сімон (фр.: Eugène Simon, 30 красавіка 1848, Парыж — 17 лістапада 1924, Парыж) — французскі арахнолаг, карцынолаг і арнітолаг. У 2007 годзе Міжнароднае арахналагічнае таварыства заснавала прэмію Эжэна Сімона, якая прысуджаецца за выдатныя дасягненні. Апісаў каля 3700 відаў павукоў (больш, чым хто-небудзь у свеце).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эжэн Сімон атрымаў хатнюю адукацыю. Падчас навуковых паездак працаваў у Іспаніі (1865, 1868), Алжыры (некалькі паездак у перыяд 1882—1885), Венесуэле (1887—1888), Егіпце (1889), на Філіпінах (1890), Цэйлоне (1892), тэрыторыі сучаснай ПАР — у Капскай калоніі і Трансваалі (1893).
У 1875, 1887 і 1901 гадах быў прэзідэнтам Энтамалагічнага таварыства Францыі, а ў 1882 годзе — прэзідэнтам Заалагічнага таварыства Францыі.
Разам з павукамі, насякомымі і ракамі Сімон збіраў таксама птушак. Асабліва ён цікавіўся калібры (Trochilidae). Ён апісаў некалькі відаў і падвідаў калібры і сістэматызаваў іх у роды Anopetia, Stephanoxis, Haplophaedia і Taphrolesbia. Яго наватарскай працай пра калібры стала кніга «Histoire naturelle des Trochilidae» (1921).
Зноскі
- ↑ а б Eugene Simon // Biographical Database of Southern African Science — 2002. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 17 лістапада
- Памерлі ў 1924 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Члены Французскай акадэміі навук
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Аўтары заалагічных таксонаў