Эжэн Флаша
Выгляд
Эжэн Флаша | |
---|---|
фр.: Eugène Flachat | |
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1802[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 16 чэрвеня 1873[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эжэн Флаша (фр.: Eugène Flachat; 1802, Парыж — 16 чэрвеня 1873, Аркашон) — французскі інжынер, піянер чыгуначнай справы ў Францыі; яго імя ўвекавечана на Эйфелевай вежы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Німе, адукацыю і выхаванне атрымаў пад кіраўніцтвам свайго старэйшага брата Стэфана, з якім разам у 1823—1830 гг. распрацоўваў праект плана канала паміж Гаўрам і Парыжам. Затым вывучаў у Англіі будаванне докаў. Па вяртанні ў Францыю пачаў займацца чыгуначнай справай, і да 1851 года быў старэйшым інжынерам на Усходняй чыгунцы, а затым — начальнікам інжынераў і дарадчым членам на Паўднёвай чыгунцы.
Флаша заснаваў:
- у 1841 годзе таварыства інжынераў,
- у 1844 г. канферэнцыю інжынераў шляхоў зносін (чыгуначных),
- у 1848 г. канферэнцыю грамадзянскіх інжынераў.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Etablissements commerciaux, Docks de Londres, Entre pôts de Paris» (1836);
- «Rapport sur le canal du Rhône au Rhin» (1840);
- «Les chemins de fer en 1862 et 1863» (1863);
- «Traité de la fabrication du fer» (у супрацоўніцтве з іншымі, 3 т. і атлас, Парыж, 1842-46);
- «Mémoire sur les travaux de l'isthme de Suez» (П., 1865);
- «Navigation à vapeur transocéanienne» (2 т., там жа, 1866)
Зноскі
- ↑ Eugène Flachat // https://pantheon.world/profile/person/Eugène_Flachat Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Eugène Flachat // GeneaStar