Эзра Паўнд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эзра Паўнд
Ezra Weston Loomis Pound
Ezra Pound 1963.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Эзра Луміс Паўнд
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1885(1885-10-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1972(1972-11-01)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Flag of the United States.svg ЗША
Бацька Homer Loomis Pound[d][6]
Маці Isabel Weston[d][6]
Жонка Dorothy Shakespear[d]
Дзеці Mary de Rachewiltz[d] і Omar Pound[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, літаратурны крытык, кампазітар, перакладчык, аўтабіёграф, пісьменнік, эканаміст, журналіст, радыёвядучы, гісторык літаратуры
Гады творчасці 1909 — цяп. час
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эзра Уэстан Луміс Паўнд (англ.: Ezra Weston Loomis Pound; 30 кастрычніка 1885 — 1 лістапада 1972) — амерыканскі паэт, адзін з заснавальнікаў англамоўнай мадэрнісцкай літаратуры, выдавец і рэдактар.

У 1924 годзе пераехаў у Італію. Цягам 1930-х і 1940-х пісаў артыкулы для выданняў брытанскага фашыста Освальда Мослі, захапляўся фашызмам Беніта Мусаліні і выказваў падтрымку Адольфу Гітлеру. Шмат разоў публічна выказваўся ў антысеміцкім духу. У часе Другой сусветнай вайны працаваў на італьянскую фашысцкую прапаганду — рабіў радыёперадачы, арыентаваныя на англійскамоўную, у першую чаргу амерыканскую, аўдыторыю. У 1943 годзе падтрымаў «Італьянскую сацыяльную рэспубліку» (Рэспубліку Сало) і заставаўся ёй верны да поўнай ваеннай паразы ў 1945 годзе. Быў затрыманы італьянскімі партызанамі і перададзены амерыканскім ваенным. Быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, але прызнаны псіхічна няздольным паўстаць перад судом. Да 1958 года ўтрымліваўся ў псіхіятрычным шпіталі Св. Лізаветы (Вашынгтон, акруга Калумбія). Пасля вызвалення з’ехаў у Італію, дзе пражыў да смерці.

Зборнікі і цыклы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Захапленне» (1909)
  • «Маскі» (1912)
  • «Стары Кітай» (1915)
  • «Lustra» (1916)
  • «Х’ю Селвін Маберлі» (1920)
  • «Песні» (1917—1970)
  • «Пізанскія песні» (1948)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Янка Юхнавец, Андрэй Хадановіч[7], Лявон Баршчэўскі[8], Макс Шчур[9].

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Ezra Pound // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Ezra Pound // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118596039 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  8. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
  9. Азы чытаньня