Эладская цывілізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
William Faden. Composite Mediterranean. 1785.I.jpg

Гісторыя Грэцыі

Дагістарычная Грэцыя
(да XXX ст. да н. э.)
Эгейская культура
(XXX—XII да н. э.)
Заходнеанаталійская цывілізацыя
Мінойская цывілізацыя
Кікладская культура
Эладская цывілізацыя
Мікенская цывілізацыя
Старажытная Грэцыя
(XI — 146 да н. э.)
Цёмныя стагоддзі (XI—IX)
Архаічны перыяд (VIII—VI)
Класічны перыяд (V—IV)
Эліністычны перыяд (IV — 146)
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.)
Сярэднявечча і Новы час
(330—1832)
Візантыйская Грэцыя (330—1453)
Франкакратыя (1204—1458)
Асманская Грэцыя (1458—1832)
Сучасная Грэцыя
(пасля 1821)
Вайна за незалежнасць (1821—1832)
Каралеўства (1832—1924)
Другая Рэспубліка (1924—1935)
Рэжым 4 жніўня (1936—1941)
Другая сусветная вайна (1941—1944)
Грамадзянская вайна (1944—1949)
Пасляваенны час (1950—1967)
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974)
Трэцяя Рэспубліка (з 1974)
Тэматычныя артыкулы
Ваенная гісторыя
Грэчаскія імёны
Грэчаская мова
Грэчаская літаратура

Эладская цывілізацыя — сучасны археалагічны тэрмін, які звычайна асацыюецца з дагрэчаскімі насельнікамі Эгейскага рэгіёну, часцей за ўсё з пеласгамі, радзей згадваюцца і іншыя народы (мінійцы, каўконы, лелегі і іншыя). Датыроўка эладскай культуры ў значнай меры прывязаная да развіцця тыпаў керамікі ў залежнасці ад канкрэтнага стылю або месца паходжання. У 28 – 21 стагоддзях да н.э. у Грэцыі пачалі з'яўляцца носьбіты сельскагаспадарчай культуры, якія наклаліся на мясцовае насельніцтва неіндаеўрапейскага паходжання. Пра гэта грамадства вядома мала, за выключэннем таго, што асноўныя тэхналогіі апрацоўкі бронзы ўзніклі ў Анатоліі, і эладская культура ў гэты перыяд падтрымлівала культурныя кантакты з заходнеанаталійскай культурай. Важныя археалагічныя помнікі гэтага перыяду згрупаваныя на Эгейскім узбярэжжы ў Беётыі і Аргалідзе (Лерна, Пефкакія, Фівы, Тырынф) і на астравах каля ўзбярэжжа, такіх як Эгіна і Эўбея. Вядома, што пранікненне анаталійскай культуры на тэрыторыю Грэцыі не суправаджалася маштабнымі разбурэннямі. Усе паселішчы гэтай эпохі дзеляцца на два віды — гэта цытадэлі, у якіх пражывалі прадстаўнікі родаплемянной шляхты, і шчыльна забудаваныя пасёлкі, заселеныя ў асноўным сялянамі-земляробамі. Падзел паселішчаў на цытадэлі і пасёлкі можа казаць пра пачатак класавага ўтварэння ў другой палове 3 тысячагоддзя да н.э. Цывілізацыя гэтага перыяду ўжо апярэджвала ў сваім развіцці іншыя еўрапейскія культуры. У 21 –16 стагоддзях да н.э. атрымала распаўсюджанне так званая «мінійская кераміка», якая ўляўляла сабой посуд з прамалінейнымі або абстрактнымі малюнкамі. Але пазней пад уплывам кікладскай і мінойскай культур пачаў з'яўляцца посуд з крывалінейнымі матывамі і нават рэалістычнымі выявамі. Паселішчы гэтага перыяду, якія былі знойдзены ў вялікай колькасці на Пелапанесе і ў цэнтральнай Грэцыі (у тым ліку ў Этоліі), а на поўначы дасягалі даліны ракі Сперхеяс, размяшчаліся шчыльней адзін да аднаго і звычайна знаходзіліся на вяршынях узгоркаў. З 16 стагоддзя да н.э. эладскі перыяд быў цесна звязаны з мікенскай культурай.