Кікладская культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
У музеі кікладскага мастацтва, Афіны
The Parthenon at the Acropolis in 2004.jpg

Гісторыя Грэцыі

Дагістарычная Грэцыя
(да XXX ст. да н. э.)
Эгейская культура
(XXX—XII да н. э.)
Заходнеанаталійская цывілізацыя
Мінойская цывілізацыя
Кікладская культура
Эладская цывілізацыя
Мікенская цывілізацыя
Старажытная Грэцыя
(XI — 146 да н. э.)
Цёмныя стагоддзі (XI—IX)
Архаічны перыяд (VIII—VI)
Класічны перыяд (V—IV)
Эліністычны перыяд (IV — 146)
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.)
Сярэднявечча і Новы час
(330—1832)
Візантыйская Грэцыя (330—1453)
Франкакратыя (1204—1458)
Асманская Грэцыя (1458—1832)
Сучасная Грэцыя
(пасля 1821)
Вайна за незалежнасць (1821—1832)
Каралеўства (1832—1924)
Другая Рэспубліка (1924—1935)
Рэжым 4 жніўня (1936—1941)
Другая сусветная вайна (1941—1944)
Грамадзянская вайна (1944—1949)
Пасляваенны час (1950—1967)
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974)
Трэцяя Рэспубліка (з 1974)
Тэматычныя артыкулы
Ваенная гісторыя
Грэчаскія імёны
Грэчаская мова
Грэчаская літаратура

Кікла́дская культураархеалагічная культура ранняга бронзавага века (4 - 2 тысячагоддзі да н. э.), распаўсюджаная на Кікладскіх і некаторых іншых астравах Эгейскага мора.

Гістарычныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Кікладская культура лічыцца адной з найстаражытнейшых археалагічных культур бронзавага века ў Еўропе. Яе паходжанне звязваюць з земляробчымі культурамі суседняй Малой Азіі. Існавала ў прамежку часу паміж 32001900 гг. да н. э. і паўплывала на развіццё ранняй мінойскай культуры на Крыце.

Тагачасныя жыхары Кікладскіх астравоў засвоілі занятак комплекснай сельскай гаспадаркай, спалучалі вырошчванне збожжавых культур, масліны і вінаграду з пчалярствам, жывёлагадоўляй і рыбалоўствам. Паміж астравамі існаваў сталы абмен. Асабліва важнымі былі здабыча і гандаль абсідыянам. У 3 тысячагоддзі да н. э. узнікаюць протагарадскія ўмацаваныя паселішчы. Адным з найбольш ранніх з'яўляецца паселішча Паліохні на востраве Лемнас. Яно было абаронена масіўным мурам і займала плошчу каля 4500 м². Да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. падобныя паселішчы з моцнымі мурамі і вежамі былі пабудаваныя і на іншых Кікладах. Пабудовы ўнутры ўмацаванняў падобныя адна на адну, шматпакаёвыя, магчыма прыстасаваныя для пашыраных сем'яў. Пабудоў, падобных на цытадэлі або палацы, не выяўлена, таму мяркуецца, што кікладскае грамадства яшчэ не мела ясна акрэсленага пласта насельніцтва, які стаяў вышэй за іншых.

Для кікладцаў былі характэрны разнастайныя формы мастацтва, асабліва вядомы мармуровыя чалавекападобныя постаці. Усяго налічваецца каля 1400 выяў, але толькі 40% з іх захаваліся і вывучаны дастаткова добра. Кікладскія пахаванні ўтрымоўваюць значную колькасць прадметаў паўсядзённага побыту.

У канцы 3 —- пачатку 2 тысячагоддзяў да н. э. развіццё кікладскай культуры было гвалтоўна спынена з-за ўмяшальніцтва звонку, хутчэй за ўсё мінойцаў. Відавочна, частка насельніцтва была знішчана, а рэшткі выжылых былі вымушаны прыняць новыя традыцыі. Герадот паведамляў, што ў старажытнасці Кіклады былі населены лелегамі, залежнымі ад мінойскага Крыта. Магчыма, менавіта яны і былі першаснымі стваральнікамі кікладскай культуры.

Археалогія[правіць | правіць зыходнік]

Кікладская культура была выяўлена ў 1880-ых гг. брытанскімі археолагамі. Падзяляецца на некалькі лакальных астраўных культур. Акрамя таго, прынята вылучаць наступныя этапы развіцця, якія ахопліваюць 4 - пачатак 2 тысячагоддзяў да н. э.:

  • (ECI) — раннекікладскі перыяд I
  • (ECII) — раннекікладскі перыяд II
  • (ECIII) — раннекікладскі перыяд III
  • (MCI) — сярэднекікладскі перыяд I
  • (MCII) — сярэднекікладскі перыяд II

Апошні этап (MCII) вызначаны асіміляцыяй мінойскай культурай.

Пазнейшыя этапы культуры Кікладскіх астравоў (MCIII, LCI, LCII, LCIII) не пазбаўлены мясцовай арыгінальнасці, аднак не разглядаюцца як самастойныя.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]