Канстанцін Афанасьевіч Бачкоў
Канстанцін Афанасьевіч Бачкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1993) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Канстанцін Афанасьевіч Бачкоў (25 верасня 1950, Ельск, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне эксплуатацыі чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь», 1973), Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура, 1981), Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (дактарантура, 1993).
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1973, электратэхнічны факультэт, кафедра «Аўтаматыка і тэлемеханіка», у 1987—1989 і 1993—2001 — загадчык кафедры, 1994—1997 — дэкан факультэта, 2001—2017 — прарэктар па вучэбнай рабоце, дырэктар ІПК, з 2017 — НДЛ «Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў», загадчык лабараторыі).
Навуковыя інтарэсы: электрамагнітная сумяшчальнасць; крытычныя да бяспекі сістэмы кіравання; функцыянальная бяспека.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Знакі «Ганаровы чыгуначнік» (2003), «Выдатнік Беларускай чыгункі» (2004), «Выдатнік адукацыі» (2010), «Ганаровы транспартнік» (2017), медаль «За працоўныя заслугі» (2014) і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Теория и методы контроля электромагнитной совместимости микроэлектронных систем обеспечения безопасности движения поездов : диссертация … доктора технических наук : 05.22.08 : защищена 09.04.1993 : утверждена 30.07.1993 / Бочков Константин Афанасьевич. — Москва, 1993.
- Бачкоў Канстанцін Афанасьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Бочков Константин Афанасьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 482.
- Труден путь в науку / А. Коврига // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 1. — С. 30—35 ; Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 14—19.
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Ельску
- Выкладчыкі БелДУТ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі МІІТа
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы электратэхнічнага факультэта БелДУТ