Элефанта
Элефанта, Гарапуры | |
---|---|
англ. Elephanta, маратхі घारापुरी द्वीप | |
Узбярэжжа | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2,319 км² |
Насельніцтва | 1 200 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 517,46 чал./км² |
Размяшчэнне | |
18°57′50″ пн. ш. 72°56′04″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Аравійскае мора |
Краіна | |
Раён | Махараштра |
![]() |
Элефанта (англ.: Elephanta), або Гарапуры (маратхі: घारापुरी द्वीप) — востраў у Аравійскім моры каля ўзбярэжжа індыйскага штата Махараштра. Плошча - 2,319 км². Насельніцтва (2011 г.) - 1200 чал.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Востраў Элефанта месціцца ў заліве горада Мумбаі ў 1,19 км ад берага. Даўжыня з паўночнага ўсхода на паўночны захад — 1,9 км. Найбольшая шырыня — 1,48 км. Складзены пераважна базальтамі. Найвышэйшы пункт (гара Кэнан, 173 м) знаходзіцца на захадзе вострава. Большая частка сушы пакрыта дрэвамі і хмызнякамі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У VI - VII стст. н. э. пячоры вострава Элефанта служылі смесцам пабудовы будысцкіх і індуісцкіх храмаў. У 1534 г. захоплены партугальцамі. Назва Элефанта была дадзена імі з-за статуі слана, знойдзенай на сушы. Назва Гарапуры з'явілася прыкладна ў той жа час або пазней і значыла на мове маратхі "горад гары" — паселішча прадстаўнікоў касты шудраў, што займаліся рамяством і мастацтвам. У 1661 - 1947 гг. востраў уваходзіў у склад Брытанскай Індыі. З 1947 г. у складзе незалежнай Індыі.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
На востраве Элефанта існуе 3 паселішчы. Злучаны з горадам Мумбаі сталай паромнай пераправай. Аснова эканомікі — абслугоўванне турыстаў.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
На востраве Элефанта знаходзяцца 2 комплексы храмавых пячор, унесеныя ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.