Эльба (востраў)
Выгляд
| Эльба | |
|---|---|
| італ.: Elba | |
Заходні бераг | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 223 км² |
| Насельніцтва | 31 059 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 139,28 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 42°46′30″ пн. ш. 10°16′47″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Тырэнскае мора |
| Краіна | |
Э́льба (італ.: Elba, лац.: Ilva) — востраў Тырэнскім моры, у італьянскім рэгіёне Таскана за 20 км ад прыбярэжнага горада Грасета.
Эльба з'яўляецца найбольшым востравам Тасканскага архіпелага і трэцім па плошчы востравам у Італіі пасля Сіцыліі і Сардзініі. Плошча вострава 223 км². Складзены пераважна з граніту. Берагавая лінія ўтварае шматлікія бухты. Паверхня вострава гарыстая. Галоўны порт — Партаферайо.
На тэрыторыі Эльбы і іншых астравоў Тасканскага архіпелага — (Гаргоны, Капрайі, Піянозы, Мантэкрыста, Джыліа і Джыянутры) знаходзіцца Нацыянальны парк тасканскага архіпелага. Французскі востраў Корсіка знаходзіцца ў 35 км на захад.
У 1814—1815 гг. на востраве Эльба знаходзіўся з ссылцы Напалеон I.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 112. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
