Эльке Эрб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эльке Эрб
ням.: Elke Erb
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 лютага 1938(1938-02-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 2024(2024-01-22)[3] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ewald Erb[d]
Муж Adolf Endler[d]
Дзеці Konrad Endler[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эльке Эрб (лац.: Elke Erb; 18 лютага 1938, Шэрбах, цяпер Райнбах — 22 студзеня 2024) — нямецкая паэтэса і перакладчыца паэзіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка гісторыка літаратуры Эвальда Эрба (1903—1978), унучка архітэктара Паўлюса Эрба. З 1949 года сям’я жыла ў ГДР. У 1958—1959 гадах Эльке вывучала германістыку, славістыку, гісторыю і педагогіку ў Гале-Вітэнбергскім універсітэце. З 1965 года служыла ў выдавецтве Mitteldeutscher Verlag. З 1966 года займалася выключна літаратурай, жыла ў Берліне. Сапраўдны член Берлінскай і Саксонскай акадэмій мастацтва. Перакладала творы Алеся Разанава.

Малодшая сястра — Утэ Эрб (нар. 1940), паэтэса, перакладчыца з французскай і турэцкай моў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэміі Петэра Хухеля (1988), Генрыха Мана (1990), Эрыха Фрыда (1995), Ханса Эрыха Носака (2007), Эрлангенская прэмія за паэтычны пераклад (2011) і інш. узнагароды.

Зноскі

  1. Elke Erb // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Elke Erb // Kritisches Lexikon der Gegenwartsliteratur / Hrsg.: H. L. Arnold, H. Korte — 1978.
  3. https://www.deutschlandfunkkultur.de/die-lyrikerin-elke-erb-ist-gestorben-100.html Праверана 24 студзеня 2024.