Эльфрыда Андрэ
Эльфрыда Андрэ | |
---|---|
шведск.: Elfrida Andrée | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 лютага 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1929[3][4] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Andreas Andrée[d][2][3] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Ludvig Norman[d][3][7], Gustaf Mankell[d], Johan van Boom[d] і Ebba d'Aubert[d][8] |
Прафесіі | дырыжорка, кампазітарка, арганіст, актывіст за права жанчын |
Інструменты | арган[3], арфа і фартэпіяна |
Жанры | опера і organ repertoire[d] |
Выхаванцы | Sara Wennerberg-Reuter[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эльфрыда Андрэ (шведск.: Elfrida Andrée, 19 лютага 1841, Вісбю — 11 студзеня 1929, Гётэбарг) — шведская кампазітар, арганіст і дырыжор. Першая жанчына ў Швецыі, якая атрымала пасаду галоўнага арганіста кафедральнага сабора, а таксама першая жанчына-тэлеграфіст. Сястра шведскай опернай спявачкі-сапрана Фрэдрыкі Стэнхамар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эльфрыда нарадзіла ў Вісбю ў сям’і доктара Андрэаса Андрэ. Яе бацька быў актывістам мясцовай музычнай супольнасці, росквіт якой супаў з выхаваннем і навучаннем дачок. Яго салон Andréeska стаў цэнтрам культурнага і музычнага жыцця горада.
Так Эльфрыда навучылась спеву і фартэпіяна, а таксама навучылася іграць на арфе і аргане. Дзяўчынка стала ўдзельнічаць у музычным жыцці Вісбю і выступала як піяністка і спявачка на мерапрыемствах.
На яе творчасць вялікі ўплыў аказалі прыватныя ўрокі дацкага кампазітара Нільса Гадэ і шведскага кампазітара Людвіга Нормана, але як жанчына яна не мела права атрымаць адукацыю ў кансерваторыі. У 1857 годзе яна дамаглася заканадаўчых змяненняў, для таго каб жанчыны таксама маглі быць арганісткамі.
У 1861—1867 гадах яна была арганісткай у фінскай Асамблеі, а таксама французскай рэфармацкай царквы ў Стакгольме. У 1867 годзе яна заняла пасаду галоўнага арганіста Кафедральнага сабора ў Гётэбаргу, які займала да самай смерці, стаўшы першай жанчынай галоўнай арганісткай кафедральнага сабора ў Швецыі.
Эльфрыда Андрэ таксама стала першай жанчынай-тэлеграфісткай у Швецыі, калі гэтая прафесія была раней немагчымай для жанчын.
Як кампазітар Эльфрыда дасягнула пэўных поспехаў, але доўгі час яе музыка ўсяляк ігнаравалася з прычыны жаночага полу.
Большасць яе работ былі выдадзены ўсяго адзін раз або не былі выдадзены пры яе жыцці наогул. Яна дала каля 800 канцэртаў у Гётэбаргскім Кафедральным саборы.
Дзве арганныя сімфоніі Андрэ гучаць і сёння. Іншыя яе сачыненні ўключалі: оперу «Сага аб Фрыцьёфе» (лібрэта Сельмы Лагерлёф, 1899), некалькі твораў для аркестра, уключаючы дзве сімфоніі, фартэпіянны квартэт ля мінор (1870) і фартэпіянны квінтэт мі мінор (1865), фартэпіяннае трыо соль мінор (1887), струнны квартэт рэ мінор з 1861 года і яшчэ адзін ля мажор, п’есы для скрыпкі (уключаючы санаты мі бемоль і сі бемоль мажор), баладу «Снефрыд» і іншыя.
У Вісбю, дзе нарадзілася Эльфрыда Андрэ, яе імем названая гімназія.
Зноскі
- ↑ а б Elfrida Andrée Праверана 6 лістапада 2017.
- ↑ а б в Visby domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ViLA/23085/C I/11 (1840-1848), bildid: 00185415_00050 — С. 147.
- ↑ а б в г д Elfrida Andrée // Svenskt biografiskt lexikon — 1917. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б 18410219 Andrée, Elfrida // Sveriges dödbok Праверана 8 чэрвеня 2018.
- ↑ Andrée, ELFRIDA — Svenskagravar.se. Праверана 8 сакавіка 2017.
- ↑ http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/ — norrabegravningsplatsen.se. Праверана 29 сакавіка 2017.
- ↑ а б в г Elfrida Andrée (1841−1929) Праверана 5 снежня 2017.
- ↑ Eduard d’Aubert (1813−1873) Праверана 17 снежня 2017.