Эліза Спірапалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эліза Спірапалі
алб.: Elisa Spiropali
3-і Дзяржаўны міністр па сувязях з парламентам
Прэзідэнт Ілір Мета
Кіраўнік урада Эдзі Рама
Папярэднік Эрманела Фелай

Нараджэнне 15 сакавіка 1983(1983-03-15) (41 год)
Тырана, Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія
Партыя Сацыялістычная партыя Албаніі
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эліза Спірапалі (алб.: Elisa Spiropali) (15 сакавіка 1983, Тырана, Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія) — албанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Дзяржаўны міністр па сувязях з парламентам у другім урадзе Рамы з 2019 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася два гады ў гімназіі імя Кемаля Стафы ў Тыране, затым у Каледжы аб'яднанага свету імя Лестэра Пірсана у Канадзе, пасля атрымання стыпендыі ў якасці адной з пяці найлепшых школьнікаў Албаніі. У 2005 годзе скончыла амерыканскі жаночы Каледж Маўнт-Халіёк у штаце Масачусэтс, атрымала ступені бакалаўра эканомікі і бакалаўра паліталогіі. Правяла адзін семестр у Буэнас-Айрэсе, каб вывучыць эканамічны крызіс у Аргентыне. У 2007 годзе атрымала стыпендыю Універсітэта Сусекс[1].

З 2009 года член Сацыялістычнай партыі Албаніі. Была кандыдатам на парламенцкіх выбарах 2009 года, аднак не прайшла ў парламент. Была выбрана прэзідэнтам Форума еўрасацыялістычнай моладзі Албаніі (FRESSH). З'яўлялася дэпутатам муніцыпалітэта Тыраны і прэс-сакратаром Прэзідыума Сацыялістычнай партыі Албаніі[1].

З кастрычніка 2013 па сакавік 2015 года з'яўлялася генеральным дырэктарам Галоўнага мытнага ўпраўлення[1].

Па выніках парламенцкіх выбараў 2017 года абрана дэпутатам Народнага сходу Албаніі ад Сацыялістычнай партыі Албаніі ў акрузе Корча. Пераабрана 25 красавіка 2021 года ў акрузе Тырана. Займала пасады намесніка старшыні парламенцкай групы сацыялістаў і намесніка старшыні Камітэта па працы, сацыяльных пытаннях і ахове здароўя з 2017 па 2019 год[1].

17 студзеня 2019 года прызначана Дзяржаўны міністр па сувязях з парламентам ў другім кабінеце другім урадзе Рамы. Змяніла Эрманелу Фелай падчас рэарганізацыі кабінета міністраў пасля студэнцкіх і антыкарупцыйных пратэстаў. Захавала пасаду ў трэцім кабінеце Рамы[2].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам. Двое дзяцей[1]

Зноскі

  1. а б в г д Elisa Spiropali (алб.). Qeveria Shqiptare Keshilli i Ministrave. Праверана 29 сакавіка 2022.
  2. Парламент Албании утвердил предложенный премьером состав нового правительства (руск.). ТАСС (17 верасня 2021). Праверана 29 сакавіка 2022.