Эмануэль Адэбаёр
Эмануэль Адэбаёр | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Эмануэль Шай Адэбаёр | |
Нарадзіўся | 26 лютага 1984[1] (35 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 191 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазіцыя | нападнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 4 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
1998 — 1999 | ![]() | |
1999 — 2001 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
2001 — 2003 | ![]() |
44 (15) |
2003 — 2006 | ![]() |
79 (18) |
2006 — 2009 | ![]() |
104 (46) |
2009 — 2012 | ![]() |
34 (15) |
2011 | → ![]() |
14 (5) |
2011 — 2012 | → ![]() |
33 (17) |
2012 — 2015 | ![]() |
59 (18) |
2016 | ![]() |
12 (1) |
2017 — 2019 | ![]() |
60 (24) |
2019 — | ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2000 — | ![]() |
87 (32) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Эмануэ́ль Адэбаё́р (фр.: Emmanuel Adebayor; нар. 26 лютага 1984, Ламэ, Тога) — тагалезскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Кайсерыспор» і нацыянальнай зборнай Тога. Удзельнік чэмпіянату свету 2006 і неаднаразовы ўдзельнік кубкаў афрыканскіх нацый.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за англійскі «Арсенал» (2006—2009), за французскія клубы «Манака» (2003—2006) і «Мец» (2001—2003).
Нядрэнна дэбютаваў за «Мец» у сезоне 2001/02, але яшчэ мацней ён уразіў усіх у наступным сезоне, забіўшы 13 галоў. Такой гульнёй зацікавіў «Манака». З гэтым клубам дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2003/04, а таксама быў прызнаны лепшым тагалезскім іграком года.
За «Арсенал» дэбютаваў у матчы супраць «Бірмінгем Сіці», які кананіры выйгралі з лікам 2:0, а сам тагалезец забіў адзін з галоў. У сезоне 2006/07 Адэбаёр забіў 8 мячоў у складзе «Арсенала» і з сыходам Анры стаў галоўнай ударнай сілай свайго клуба. У маі 2007 года гулец падпісаў з «Арсеналам» доўгатэрміновы кантракт.
18 ліпеня 2009 года за 25 млн фунтаў перайшоў у «Манчэстэр Сіці», дзе адразу забіў 14 галоў у Прэм'ер-Лізе. Аднак у сезоне 2010/11 Адэбаёр перастаў трапляць у асноўны склад і ў студзені 2011 года быў аддадзены ў арэнду мадрыдскаму «Рэалу» да канца сезону з правам выкупу за 15 млн фунтаў.
25 жніўня 2011 года на правах арэнды перабраўся ў «Тотэнхэм Хотспур». 21 жніўня 2012 года «Тотэнхэм» выкупіў правы на іграка, сума здзелкі склала 5 млн фунтаў[2]. 13 верасня 2015 кантракт паміж «шпорамі» і нападнікам быў разарваны.
У студзені 2016 года Адэбаёр падпісаў кантракт з іншым лонданскім клубам — «Крыстал Пэлас»[3]. У чэрвені 2016 года пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэнні кантракта[4].
Пасля зыходу з «Крыстал Пэлас» паўгады заставаўся без клуба. У студзені 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Істанбул Башакшэхір»[5], які пакінуў у чэрвені 2019 года. У жніўні 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Кайсерыспорам»[6].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
За нацыянальную зборную Тога пачаў гуляць у 2000 годзе. Стаў сапраўдным героем краіны, забіўшы 11 галоў у афрыканскай кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2006 і стаўшы яе найлепшым бамбардзірам, дзякуючы чаму зборная Тога ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла на мундыяль. Нягледзячы на невялікі канфлікт з кіраўніцтвам зборнай на Кубку афрыканскіх нацый 2006, Эмануэль стаў капітанам зборнай.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011
Зноскі
- ↑ Emmanuel Adebayor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tottenham confirm signing of Emmanuel Adebayor from Manchester City in deal worth £9m. Telegraph
- ↑ Адебайор перешел в «Кристал Пэлас». by.tribuna.com
- ↑ Адебайор и Шамах покинули «Кристал Пэлас», Одемвинги ушел из «Сток Сити», Демичелис – из «Ман Сити». by.tribuna.com
- ↑ Эммануэль Адебайор подписал контракт с "Истанбул Башакшехир". football.by
- ↑ Адебайор перешел в «Кайсериспор». by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмануэль Адэбаёр
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
Зборная Тога — Чэмпіянат свету 2006
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Чаньіру (б) • 2 Нібамбэ • 3 Абало • 4 Адэбаёр • 5 Чангаі • 6 Азьявану • 7 Саліфу • 8 Агбо • 9 Дасеві • 10 Шэрыф Турэ • 11 Мальм • 12 Акато • 13 Форсан • 14 Алюфадэ • 15 Рамао • 16 Агаса (б) • 17 Кадэр • 18 Сеная • 19 Асемааса • 20 Эраса • 21 Атсу • 22 Абілале (б) • 23 Турэ • трэнер: Ота Пфістэр |
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Тога
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Тога
- Ігракі зборнай Тога па футболе
- Ігракі ФК Кайсерыспор
- Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір
- Ігракі ФК Крыстал Пэлас
- Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Манака
- Ігракі ФК Мец