ФК Бірмінгем Сіці
Бірмінгем Сіці | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Birmingham City Football Club | |||
Мянушкі | сінія | |||
Заснаваны | 1875 | |||
Горад | Бірмінгем, Англія | |||
Стадыён |
Сент-Эндрус Умяшчальнасць: 30 009 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | |||
2021/22 | 20 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Бірмінгем Сіці» (англ.: Birmingham City) — англійскі футбольны клуб з горада Бірмінгем. Каманда была створана ў 1875 годзе і спачатку мела назву «Смол Хіт Альянс». У 1888 годзе назва змяняецца на «Смол Хіт», у 1905 годзе на «Бірмінгем», і ў 1943 годзе клуб канчаткова прымае назву «Бірмінгем Сіці», якая застаецца і па наш час. Па выніках сезона Чэмпіёншыпа 2008/09 клуб атрымлівае квіток у найвышэйшы дывізіён, такім чынам шосты раз прыняўшы ўдзел у Прэм’ер-лізе.
Найбольш паспяховымі для клуба лічацца часы ў 1950-х і пачатку 1960-х гадоў. У сезоне 1955/56 клуб заняў найвышэйшую сваю пазіцыю ў чэмпіянаце Англіі, падняўшыся на шостую ступеньку. У 1956 годзе каманда становіцца фіналістам Кубка Англіі, а ў 1963 годзе заваёўвае свой адзіны значы трафей — Кубак лігі, перайграўшы ў вырашальным паядынку сваіх галоўных праціўнікаў «Астан Вілу». Большы час сваёй гісторыі клуб гуляў у вышэйшых дывізіёнах Англіі, але ў перыяд з 1986 па 2002 год клуб знаходзіўся ў ніжэйшых лігах, двойчы апускаючыся ў трэці па значнасці дывізіён, пад час выступлення ў якім выйграваў Трафей Футбольнай лігі.
З 1906 года хатняй арэнай клуба з’яўляецца стадыён «Сент-Эндрус», дагэтуль хатнія гульні праводзіліся на «Мунц Стрыт». Каманда мае мянушку «сінія» з-за адпаведнага колеру футбольнай экіпіроўкі.
Тытулы
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Чэмпіянату Футбольнай лігі (4): 1893, 1921, 1948, 1955
- Пераможца Лігі Адзін: 1995
- Уладальнік Кубка лігі: 1963, 2011
- Уладальнік Трафея Футбольнай лігі: 1991, 1995
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Бірмінгем Сіці
- Афіцыйны сайт «Бірмінгем Сіці» (англ.)
- Неафіцыйны сайт заўзятараў «Бірмінгем Сіці» (руск.)