ФК Тотэнхэм Хотспур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тотэнхэм Хотспур
Лагатып
Поўная назва Tottenham Hotspur Football Club
Мянушкі Шпоры, Лілова-белыя
Заснаваны 1882
Горад Лондан, Англія
Стадыён Тотэнхэм Хотспур
Умяшчальнасць: 62 062
Уладальнік ENIC Group[d]
Прэзідэнт Дэніел Леві[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2019/20 6 месца
Сайт tottenhamhotspur.com(англ.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Тотангам Готспур» (англ.: Tottenham Hotspur FC) — англійскі футбольны клуб. Штаб-кватэра і стадыён знаходзяцца ў паўночнай частцы Лондана. За сваю больш чым стогадовую гісторыю клуб стаў адным з самых тытулаваных на імглістым Альбіёне. Дата заснавання клуба — 1882 год. Дэвіз клуба — Audere est Facere («Адважыцца — значыць зрабіць»).

«Тотангам Готспур» першым у XX стагоддзі зрабіў залаты дубль, выйграўшы і чэмпіянат, і Кубак Англіі ў сезоне 1960/61. У 1963 годзе «шпоры» сталі першым брытанскім клубам, які стаў уладальнікам еўрапейскага кубка, як Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА. У 1980-я гады «Шпоры» выйгралі некалькі трафеяў: двойчы Кубак Англіі, Суперкубак Англіі, Кубак УЕФА ў сезоне 1983—1984 гадоў. У 2008 годзе клуб выйграў Кубак Футбольнай лігі, перайграўшы ў фінале «Чэлсі» з лікам 2:1 у дадатковы час, такім чынам, «Тотангам» атрымлівае тытул хоць бы адзін раз на дэкаду на працягу апошніх 60 гадоў, як і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Тотангам» мае даўняе суперніцтва з бліжэйшым суседам «Арсеналам»: матчы паміж гэтымі дзвюма камандамі называюць «Паўночналонданскім дэрбі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя клубу «Тотангам Готспур» пачалася 5 верасня 1882 года, калі некалькі вучняў адной з мясцовых школ вырашылі заснаваць сваю футбольную каманду. Яны былі членамі крыкетнага клуба, але крыкетны сезон ужо скончыўся, а хацелася пагуляць яшчэ ў што-небудзь. Першапачаткова каманда звалася «Хотспур» у гонар сэра Генры Персі па мянушцы Готспур, якую ён атрымаў за запальчывы нораў. Першапачатковы офіс маладога клуба знаходзіўся ў Асацыяцыі маладых хрысціян. З 1884 клуб атрымаў сваю сённяшнюю назву, каб клуб не блыталі з іншай камандай — «Лондан Хотспур».

1887—1919 гады[правіць | правіць зыходнік]

Фінальная сустрэча на Кубак Англіі 1901 года

Першы афіцыйна зарэгістраваны матч «Тотэнхэм» правёў супраць клуба «Даян Сквер» — продка будучага «Арсенала». Гульня так і не скончылася з-за змяркання, але на момант заканчэння гульні лік быў 2:1 на карысць «Тотэнхэма». А першы афіцыйны матч на першынство Англіі адбыўся 24 верасня 1892 года ў першынстве Паўднёвага альянсу. Быў пераможаны «Політэхнік» з лікам 2:1. У 1899 годзе «шпоры» пераехалі на «Гай Роўд». У далейшым гэта месца стала называцца «Уайт Харт Лэйн». У 1900 годзе каманда атрымала перамогу ў турніры на Кубак Паўднёвай лігі, які дазволіў «Тотэнхэму» згуляць у Кубку Англіі, дзе «шпоры» здолелі прасунуцца да фіналу. Іхным супернікам быў «Шэфілд Юнайтэд», на стадыёне «Крыстал Пэлас» было прададзена 114 815 квіткоў. На 11-й хвіліне матча «Шэфілд» адкрыў лік, але нападнік «шпораў» Аляксандр Браўн яго зрабіў роўным. На 50-й хвіліне той жа Браўн вывеў лонданскі клуб наперад, але праз хвіліну «Шэфілд» забіў вельмі спрэчны гол: пасля пракіду мяча ў штрафную пляцоўку брамнік «шпораў» выпусціў мяч з рук. Суддзя на лініі палічыў, што трэба прызначыць вуглавы, але галоўны арбітр сустрэчы залічыў гол, які стаў апошнім у матчы. У выніку была прызначына яшчэ адна гульня, якая прайшла на гэты раз у Болтане. «Тотэнхэм» прапусціў першым, але здолеў адыграцца і перамог з лікам 3:1. У парыве пачуццяў, калі капітану каманды Джонсу ўручалі кубак, жонка дырэктара клуба павязала на кубак некалькі рознакаляровых стужачак. З тых часоў гэта стала традыцыяй.

У 1908 годзе «Тотэнхэм» патрапіў у другі дывізіён замест «Сток Сіці» і адразу заняў другое месца, выйшаўшы ў першы дывізіён. Там ён заняў 15 месца. У 1915 годзе «Тотэнхэм» заняў апошняе месца і адправіўся ў другі дывізіён, але з-за Першай сусветнай вайны футбольныя спаборніцтвы былі перапынены. У 1919 годзе пасля сканчэння вайны вышэйшую лігу фарміравалі зноў і вырашылі павялічыць колькасць яе членаў да 22, аднак «шпоры» патрапілі ў другі дывізіён.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на кастрычнік 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Францыя Бр Уго Льярыс Капітан каманды 1986
2 Ірландыя Аб Мэт Доэрці 1992
3 Іспанія Аб Серхіа Рэгілон 1996
4 Бельгія Аб Тобі Алдэрвейрэлд 1989
5 Данія ПА П’ер-Эміль Хёйб’ерг 1995
6 Калумбія Аб Давінсан Санчэс 1996
7 Рэспубліка Карэя Нап Сон Хын Мін 1992
8 Англія ПА Гары Уінкс 1996
9 Уэльс ПА Гарэт Бэйл 1989
10 Англія Нап Гары Кейн 1993
11 Аргенціна ПА Эрык Ламела 1992
12 Англія Бр Джо Харт 1987
14 Уэльс Аб Джо Родан 1997
15 Англія Аб Эрык Даер 1994
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17 Францыя ПА Муса Сісако 1989
18 Аргенціна ПА Джавані Ла Чэльса 1996
20 Англія ПА Дэле Алі 1996
22 Аргенціна Бр Паўла Гасаніга 1992
23 Нідэрланды ПА Стывен Бергвейн 1997
24 Кот-д’Івуар Аб Серж Ар’е 1992
25 Англія Аб Джафет Танганга 1999
27 Бразілія ПА Лукас Мора 1992
28 Францыя ПА Тангі Ндамбеле 1996
30 Партугалія ПА Жэдсан Фернандыш 1999
33 Уэльс Аб Бэн Дэвіс 1993
45 Бразілія Нап Карлус Вінісіус 1995
47 Англія Нап Джэк Кларк 2000
Англія Аб Дэні Роўз 1990

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]