Эмі Мак-Дональд
| Эмі Мак-Дональд | |
|---|---|
| англ.: Amy Elizabeth Macdonald | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Amy Elizabeth Macdonald |
| Дата нараджэння | 25 жніўня 1987[1] (38 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | аўтар-выканаўца, спявачка, гітарыст, эстрадны артыст, кампазітарка |
| Гады актыўнасці | з 2007 |
| Пеўчы голас | кантральта[d] |
| Інструменты | гітара[3] і вакал[3] |
| Жанры | софт-рок[d], інды-поп і фолк-рок[3] |
| Лэйблы | Vertigo Records[d] |
| Узнагароды | |
| amymacdonald.co.uk (англ.) | |
Эмі Мак-Дональд (нар. 25 жніўня 1987, Бішапбрыгс, Іст-Данбартаншыр, Шатландыя) — шатландская паэтэса і выканаўца.
Пачала пісаць музыку і тэксты ў падлеткавым узросце. Першай яе песняй была The Wall, натхненнем да якой паслужыў постар, які вісеў над ложкам сястры Эмі.
Яе першы сінгл, «Poison Prince», выйшаў 7 мая 2007 года. Дэбютны альбом This Is The Life быў выпушчаны 30 чэрвеня 2007 года і разышоўся тыражом у 2,5 мільёна асобнікаў. Другі альбом пад назвай A Curious Thing быў выпушчаны 8 сакавіка 2010 года.
Музычную кар'еру Эмі пачала ў 15 гадоў, выступаючы з Travis, Пітам Доэрці і The Libertines. Пасля некалькіх выступаў у Еўропе Мак-Дональд прыняла удзел у 5-м песенным фестывалі летам 2008 года, а затым у такіх музычных фестывалях, як Glastonbury, Hyde Park Calling, T in the Park і the V Festival.
7 студзеня 2013 года яна выканала кампазіцыю «Slow It Down» на цырымоніі ўручэння «Залатога Мяча» ў Цюрыху.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмі Мак-Дональд- Афіцыйны сайт