Галапагас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Галапагас
Islas Galápagos
Galapagos Islands topographic map be.svg
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 19
Найбуйнейшы востраў востраў Ізабэла
Агульная плошча 7 880 км²
Найвышэйшы пункт 1 707 м
Краіна Flag of Ecuador.svg Эквадор
Насельніцтва (2006) 25 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 3,173 чал./км²
Commons-logo.svgГалапагас на Вікісховішчы 
Галапагас*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА
Тып Прыродны
Крытэрыі VII, VIII, IX, X
Спасылка 1
Рэгіён***
Каардынаты Каардынаты: 0°21′27″ пд. ш. 90°28′12″ з. д. / 0.3575° пд. ш. 90.47° з. д. (G) (O) (Я)0°21′27″ пд. ш. 90°28′12″ з. д. / 0.3575° пд. ш. 90.47° з. д. (G) (O) (Я)
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1978  (2-я сесія)
Пашырэнні 2001 и 2003
У небяспецы 2007—
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Галапагас[1], таксама Чарапашыя астравы, архіпелаг Калон (ісп.: Islas Galápagos, ад ісп.: galápago — разнавіднасць вадзяных чарапах) — архіпелаг у Ціхім акіяне, у 972 км на захад ад Эквадора, які складаецца з 13 асноўных вулканічных астравоў, 6 невялікіх астравоў і 107 скал і намыўных тэрыторый. Лічыцца, што першы востраў быў сфармаваны 5-10 млн гадоў таму ў выніку тэктанічнай актыўнасці. Самыя маладыя астравы — Ізабэла і Фернандына — да гэтага часу на стадыі фарміравання, апошняе вулканічнае вывяржэнне назіралася ў 2005 годзе.

Галапагоскія астравы тэрытарыяльна належаць дзяржаве Эквадор. Насельніцтва архіпелага складае каля 30 тыс. чалавек. Плошча — 7880 км ².

Астравы вядомыя перш за ўсё вялікай колькасцю мясцовых відаў фауны і праведзеным тут даследаваннем Чарльза Дарвіна, якое паслужыла для Дарвіна першым штуршком да стварэння эвалюцыйнай тэорыі паходжання відаў.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Астравы атрымалі сваю назву ад гіганцкіх марскіх чарапах, па-іспанску называліся ў множным ліку «galápagos» — «вадзяныя чарапахі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Галапагас быў афіцыйна адкрыты ў сакавіку 1535 святаром іспанскага паходжання Томасам дэ Берланга.

12 лютага 1832 годзе Эквадор анэксаваў архіпелаг.

У 1835 годзе экспедыцыя, у складзе якой быў і малады натураліст Чарльз Дарвін, даследавала астравы.

У 1936 годзе яны былі абвешчаныя Нацыянальным паркам (да гэтага астравы былі месцам спасылкі катаржнікаў), у 1978 годзе — Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА, а ў 1985 годзе — запаведнікам сусветнай біясферы. У 1953 годзе на астравах пабываў Тур Хеердал у пошуках спадчыны інкаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы размешчаны паблізу экватара. Ад 1 ° 40 'паўночнай шыраты да 1 ° 36' паўднёвай шыраты, і ад 89 ° 16 'да 92 ° 01' заходняй даўгаты.

На астравах практычна адсутнічаюць крыніцы прэснай вады.

Архіпелаг знакаміты сваімі флорай і фаунай. Вялікая колькасць насельнікаў архіпелага — эндэмікі. Гэта прываблівае мноства турыстаў. Шырока папулярны дайвінг.

Вулкан Вольф — самая высокая кропка Галапагас (1707 м над узроўнем мора).

Зноскі

  1. Напісанне Галапагас, а таксама сінонімы назвы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.451

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1
рус.англ.фр.
  • Bodo Müller und Matthias Stolt: Galápagos Die verwunschenen Inseln (2003) (BLV) ISBN 3-86108-909-2
  • Thor Heyerdahl and Arne Skjolsvold, Archaeological Evidence of Pre-Spanish Visits to the Galápagos Islands, Memoirs 12, Society for American Archaeology, 1956
  • Quammen, David, (1996). The Song of the Dodo. Touchstone, New York.
  • Constant, Pierre: The Galápagos Islands: A Natural History Guide (2004) W. W. Norton & Company, Inc. ISBN 962-217-742-5
  • Энцыклапедыя Брытаніка, 1911.
  • A Brief Introduction to the Geology of the Galapagos