Эндэ (Інданезія)
| Горад | |
| Эндэ | |
|---|---|
| Ende | |
| 8°50′32″ пд. ш. 121°38′53″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Усходняя Нуса-Тэнгара |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 1357 |
| Плошча | 92,93 км² |
| Вышыня цэнтра | 31 м |
| Часавы пояс | UTC+8 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 93894 чалавекі (2021) |
| Нацыянальны склад | ліё |
| Канфесійны склад | каталіцызм, іслам |
| Афіцыйная мова | інданезійская мова |
|
|
|
| portal.endekab.go.id (індан.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Эндэ (індан.: Ende) — горад на поўдні вострава Флорэс у інданезійскай правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Насельніцтва (2021 г.) — 93 894 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эндэ знаходзіцца за 1640 км на паўднёвы ўсход ад Джакарты, сталіцы Інданезіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага раёна правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Горад месціцца на пагорыстай раўніне паміж паміж горнымі камлюкамі. Клімат трапічны з выразнымі вільготным і сухім сезонамі. Сярэднегадавая тэмпература +26,1 °C.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя даследчыкі лічаць, што Эндэ быў вядомы ўжо ў сярэдзіне XIV ст. у яванскай імперыі Маджапахіт. Карэнныя насельнікі мясцовасці — аўстранезійскае племя эндэ-ліё. Паводле іх міфалогіі, Эндэ сапраўды быў заснаваны выхадцамі з Маджапахіта і Кітая.
Землеўладальнік Амбу Нгобэ стаў пачаткоўцам дынастыі мясцовых раджаў, якія стварылі на поўдні вострава Флорэс дзяржаву з цэнтрам у Эндэ. У 1793 г. яны заключылі саюз з галандцамі. Важную ролю ў развіцці горада адыгралі топас або ларантукейрас, партугала-флорэскія крэолы з усходу вострава.
У 1854 г. дзяржава Эндэ трапіла ў залежнасць ад Галандскай Ост-Індскай кампаніі. З 1915 г. дзейнічала афіцыйнае каланіяльнае кіраванне Галандскай Ост-Індыі. У 1934—1938 гг. у Эндэ ў высылцы знаходзіўся Сукарна. У 1947 г. улады незалежнай Інданезіі канчаткова ліквідавалі манархію.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эндэ — цэнтр вытворчасці і перапрацоўкі кавы, важны транспартны цэнтр на поўдні Флорэса. Развіваецца турызм.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
Ende даведнік на сайце Wikivoyage
- Афіцыйная старонка Архівавана 1 жніўня 2021.
- Турыстычныя славутасці