Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы
Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 лютага 1671[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1713[1][5] (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Anthony Ashley-Cooper, 2nd Earl of Shaftesbury[d][8] |
Маці | Dorothy Ashley-Cooper, Countess of Shaftesbury[d][9][8] |
Жонка | Jane Ewer[d] |
Дзеці | Anthony Ashley Cooper, 4th Earl of Shaftesbury[d] |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, палітык |
Навуковая сфера | філасофія |
Альма-матар | |
Кірунак | Еўрапейская філасофія |
Перыяд | Філасофія XVIII стагоддзя |
Асноўныя інтарэсы | Этыка, эстэтыка, рэлігія |
Аказалі ўплыў | Неаплатанізм, стаіцызм, Кембрыджскія неаплатонікі, Джон Лок |
Зведалі ўплыў | Хатчэсан Фрэнсіс, Дэвід Юм, Адам Сміт, Жан-Жак Русо, Дэні Дзідро |
![]() |
Энтані (Антані) Эшлі Купер Шэ́фтсберы (англ.: Anthony Ashley Cooper, 3rd Earl of Shaftesbury; 26 лютага 1671, Лондан — 4 лютага 1713, Неапаль) — англійскі філосаф, пісьменнік і палітык, дзеяч асветы. Трэці граф Шэфтсберы. Аўтар прац, сабраных у трох тамах «Характарыстыка людзей, нораваў, думак, часоў», прысвечаных этычным, эстэтычным, рэлігійным і палітычным праблемам.
Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]
Вучань Дж. Лока. Выказаў асноўныя ідэі, уласцівыя ранняму Асветніцтву, напісаў шэраг прац па этыцы, сабраных пад агульнай назвай «Характарыстыка людзей, нораваў, думак, часоў», т. 1—3, 1711). Зыходны пункт яго светапогляду — ідэі кембрыджскай школы платонікаў. Аднак Э. Шэфтсберы звяртаўся непасрэдна да прац Платона, Плаціна і іншых старажытнагрэчаскіх філосафаў, дзякуючы чаму яго платанізм пазбавіўся сярэдневяковай трансцэндэнтнай тэалагічнай формы і набыў больш натуральны выгляд. Імкнуўся распрацаваць эстэтычную канцэпцыю навакольнага свету і лічыў, што толькі яна дазваляе зразумець рэчаіснасць у якасці жывога, арган. і гарманічнага цэлага, а не атаясамлівае прыроду з мёртвым ме-ханізмам. Эстэтызацыя космасу ў філасофіі Э. Шэфтсберы служыць перадумовай эстэтычнага падыходу да чалавека, сцвярджэшыў аб непарыўным адзінстве прыгажосці і маральнасці, эстэтычным характары дасканаласці.
Філасофскія разважанні Э. Шэфтсберы канцэнтруюцца ў яго вучэнні аб аўтаномнай этыцы, цэнтральны момант якога — палажэнне ара самастойнасць маралі і яе незалежнасць ад рэлігіі і сацыяльных умоў. Крытэрый маральнага характару чалавечых учынкаў Э. Шэфтсберы бачыў у іх матывах, а не ў наступствах; адсюль маральнасць выстунае побач з прыгажосцю і гармоніяй, якія ўключаюцца ў сістэму маральных каштоўнасцей. Ідэалам сваёй маральнай філасофіі і яе задачай лічыў выхаванне дасканалай, гарманічна развітой асобы, якая разумее сэнс прыгажосці і дабрачыннасці; каб падтрымліваць сувязі з космасам, такая асоба павінна кіравацца не толькі розумам, але і яго процілегласцю — энтузіязмам.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118613693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Anthony Ashley-Cooper, 3rd Earl of Shaftesbury // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118613693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Shaftesbury // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118613693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ http://www.historyofparliamentonline.org/volume/1690-1715/member/ashley-anthony-1671-1713
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Боўш В. Шэфтсберы // БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.35.