Эрвейн Мукам
Эрвейн Мукам | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Эрвейн Фердын Мукам Мекантсо | |
Нарадзіўся | 24 мая 1994[1] (25 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 166 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 94 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
2001 — 2007 | ![]() | |
2007 — 2012 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
2012 — 2014 | ![]() |
59 (8) |
2014 — 2016 | ![]() |
15 (0) |
2016 — 2017 | ![]() | |
2017 — 2018 | ![]() |
13 (0) |
2018 | ![]() |
15 (3) |
2018 — | ![]() |
9 (1) |
Нацыянальная зборная** | ||
2009 — 2010 | ![]() |
6 (3) |
2010 | ![]() |
2 (0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Эрвейн Мукам (фр.: Hervaine Moukam; нар. 24 мая 1994, Манжо, Камерун) — французскі футбаліст камерунскага паходжання, паўабаронца беларускага клуба БАТЭ з Барысава.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Камеруна, аднак у дзіцячым узросце разам з бацькамі пераехаў у Францыю. У 2001—2007 гадах займаўся футболам у акадэміі «Страсбура», а ў верасні 2007 года перабраўся ў школу «Меца». Ва ўзросце 17 гадоў пачаў выступаць за другую каманду «Меца» ў чацвёртым дывізіёне Францыі, выступаў за яе на працягу двух гадоў, аднак за першую каманду так і не згуляў.
У 2014 годзе перабраўся ў Грэцыю, дзе спачатку выступаў за клуб Суперлігі «Астэрас», аднак не меў трывалага месца ў аснове. У сезоне 2016/17 гуляў за «Алімпіякос» з Воласа ў трэцім дывізіёне Грэцыі. У кастрычніку 2017 года вярнуўся ў Францыю, далучыўшыся да аматарскага клуба «Амневіль».
У пачатку 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» з Гродна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[2]. Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2018 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[3]. У складзе БАТЭ з’яўляўся на полі нерэгулярна, гуляў пераважна ў чэмпіянаце Беларусі, у Лізе Еўропв толькі аднойчы выйшаў на замену.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2009—2010 гадах выступаў за юнацкую зборную Францыі.
Зноскі
- ↑ Hervaine Moukam // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Неман" объявил о подписании Мукама
- ↑ Мукам перешел из "Немана" в БАТЭ
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ(руск.)
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
БАТЭ
|
---|
4 Філіпавіч • 5 Яблонскі • 7 Бярозкін • 8 Драгун • 9 Дубаіч • 11 Сарока • 14 Капітавіч • 15 Скавыш • 16 Чэрнік (б) • 18 Вілюмсан • 19 Бяссмертны • 21 Філіпенка • 22 Стасевіч (к) • 23 Волкаў • 24 Туомінен • 25 Бага • 26 Міліч • 28 Свірскі (б) • 34 Шкурдзюк • 35 Чычкан (б) • 37 Сень • 43 Нямірка • 44 Малькевіч • 47 Патапенка • 48 Шчарбіцкі (б) • 50 Абрамовіч • 51 Мацяш • 53 Мякіш • 94 Мукам • Васілевіч • Глінскі • Трэнер: Аляксей Бага |