Даўжыня цела да 5 см. Палавыя адрозненні: самка буйнейшая і мае больш высокае цела, чым самец. Цела паўпразрыстае, жаўтаватае[1]. Ад галавы да хваставога плаўніка ідзе ярка-чырвоная палоса. Брушка белае. Усе плаўнікі празрыстыя, спіны спераду з чырвонай палосай. Кончыкі анальнага, брушных, спіннога і хваставога — малочна-белыя[1].
У Еўропу завезена ў 1930-я гады, у СССР — у 1960-я[1].
Утрымліваецца ў акварыуме. Стымуляцыя размнажэння — такая ж як і большасці іншых харацынідаў і звязана з сімуляцыяй сезону дажджоў. Пладавітасць 50-500 ікрынак на самку.
↑ абвгдЭрытразонус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 438