Эстанізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эстаніза́цыя — развіццё эстонскай мовы, культуры і ідэнтычнасці праз розныя адукацыйныя і іншыя дзяржаўныя праграмы; а таксама змяненне ўласных імёнаў з іншых моў на эстонскія імёны.

Прозвішчы[правіць | правіць зыходнік]

Да 1920 года каля 50% эстонскіх прозвішчаў мелі замежнае паходжанне[1]. На пачатку 1930-х прэзідэнт Канстанцін Пятс прэзентаваў агульнанацыянальную праграму эстанізацыі прозвішчаў. За час гэта кампаніі тысячы эстонскіх грамадзян добраахвотна змянілі ўласныя прозвішчы.

Вядомыя эстонцы, якія эстанізавалі прозвішчы[правіць | правіць зыходнік]

Інтэграцыя[правіць | правіць зыходнік]

Палітыка інтэграцыі накіраваная на ўзмацненне эстонскай ідэнтычнасці сярод насельніцтва, развіццё агульных каштоўнасцей, пачуцця нацыянальнага гонару; з павагаю і ўспрыманнем культурных адрозненняў сярод жыхароў Эстоніі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

14 сакавіка 2000 урад Эстоніі прыняў дзяржаўную праграму «Інтэграцыя ў эстонскім грамадстве 2000—2007». Галоўнымі аспектамі праграмы — лінгвістычна-камунікацыйны, легальна-палітычны і соцыа-эканамічны. Мэта падпраграм: вывучэнне эстонскай мовы моладзю і падлеткамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. George Kurman. The Development Of Written Estonian. — Routledge, 1997. — С. 85. — ISBN 0-7007-0380-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]