Эсфір (дачка Амінавада)
Прапануецца перанесці ў Эсфір (дачка Амінадава). Эсфір Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
| Эсфір | |
|---|---|
| стар.-яўр.: אסתר | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | стар.-яўр.: הדסה |
| Род дзейнасці | палітык |
| Дата нараджэння | каля VI стагоддзе да н.э. |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | каля V стагоддзе да н.э. |
| Месца смерці | |
| Бацька | Abihail[d] |
| Муж | Ahasuerus[d] |

Эсфір, Эсфер, Эстэр — асоба біблейскай гісторыі, паводле Бібліі, дачка Амінадава[1] (Абіхаіла)[2] з Веніямінава пакалення.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова мела яўрэйскае імя Гадаса, была сваячкай і выхаванкай набожнага іўдзея Мардахея, які жыў у Сузах і аднойчы выратаваў жыццё персідскаму цару. Калі цар выбіраў сабе новую жонку, яго выбар паў на Гадасу, якая атрымала новае імя — Эсфір, што ў перакладзе з персідскай мовы азначае Зорка. Узвышэнне пры двары іўдзейкі выклікала зайздрасць і злосць некаторых прыдворных цара, асабліва Амана, уладалюбівага, гордага і дэспатычнага царскага любімца. Раззлаваны тым, што Мардахей адносіўся да яго без рабалепства, Аман вырашыў знішчыць не толькі Мардахея, але і ўсіх іўдзеяў у Персідскім царстве, і дабіваўся ад цара згоды на выданне такога карнага ўказа. Калі пра гэта даведаўся Мардахей, ён патрабаваў ад Эсфіры, каб яна заступілася перад царом за свой народ. Мужная Эсфір пад страхам згубіць не толькі сваё становішча, але і ўласнае жыццё, насуперак строгаму прыдворнаму этыкету з’явілася без запрашэння да цара і пераканала яго наведаць падрыхтаваны ёю пір, у час якога звярнулася да цара з просьбай аб абароне. Калі цар даведаўся пра сутнасць просьбы Эсфіры, ён загадаў павесіць свайго любімда Амана на той шыбеніцы, якая была падрыхтавана для Мардахея, і выдаў новы загад аб праве іўдзеяў на самаабарону. Некаторыя даследчыкі Бібліі бачылі ў кнізе «Эсфір» адлюстраванне не сапраўднай гісторыі, а свайго роду прыпавесць або гістарычную аповесць і сцвярджалі, што яна сваім зместам, падрабязным апісаннем быту і абставін, некаторых гістарычных рэалій адносіцца да часоў панавання Ксеркса і што сапраўднае імя гэтага цара Агасфер.[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ паводле Септуагінты (Эсфір 2:15)
- ↑ паводле масарэцкага тэксту
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 171—172.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 171—172. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эсфір (дачка Амінавада)- Эсфір // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il