Эдуард Аляксандравіч Мазько
Эдуард Мазько | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1970 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 2011 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Эдуард Аляксандравіч Мазько (29 жніўня 1970, вёска Махро Іванаўскага раёна — 20 чэрвеня 2011, Гродна) — беларускі гісторык, паэт. Кандыдат гістарычных навук (2003)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у музеі Максіма Багдановіча, у 1990-я актыўна друкаваў вершы, уваходзіў у верш-гурт «Дыяген» — суполку гродзенскіх літаратараў. Як паэт, абапіраўся на лепшыя традыцыі заходнееўрапейскага сюррэалізму і дэкадансу, а таксама на мастацка-эстэтычныя пошукі айчыннага прыгожага пісьменства пачатку ХХ ст.
Выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сацыялогію культуры, культуралогію.
У 2003 абараніў кандыдацкую дысертацыю пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю ў міжваенны час, працаваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай беларускай народнай культуры[2].
20 чэрвеня 2011 заўчасна памёр.
У 2012 годзе ў Варшаве выйшла пасмяротная кніга паэзіі «Займеннікі».
Зноскі
- ↑ Анатоль Брусeвіч. Наднёманскі край сумуе: 9 дзён таму памёр Эдуард Мазько . Твой стыль (18 ліпеня 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Памёр паэт, навуковец Эдуард Мазько . Радыё Свабода (18 ліпеня 2011).
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
- Памерлі 20 чэрвеня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі