Эдуард Міхайлавіч Арцёмчык
Эдуард Міхайлавіч Арцёмчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 чэрвеня 2011 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Эдуард Міхайлавіч Арцёмчык (18 студзеня 1934, г. Цюмень, РСФСР — 29 чэрвеня 2011) — беларускі і расійскі інжынер-праектыроўшчык па транспарце.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1958 годзе Уральскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Гарадское будаўніцтва і гаспадарка». У 1958—1963 гадах інжынер у майстэрні генплана інстытута «Свярдлоўскгарпраект», кіраўнік групы інжынераў па распрацоўцы раздзелаў транспарту ў планіровачных праектах гарадоў у інстытутах «Мінскпраект» (1963—1965), «Белдзяржпраект» (1965—1970), «БелНДІПгорадабудаўніцтва» (1970—1973), «Мінскпраект» (1973—1993). Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1967.
Жыў у Мінску па адрасе вул. Васняцова, 2.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў г. Свярдлоўска (1963), г. Мінска (1965—1982), г. Салігорска (1969), ТЭА генпланаў г. Гродна і г. Мінска (1971), транспартнага абыходу г. Дзяржынска, ПДП цэнтра г. Мінска, праекта планіроўкі прыгараднай зоны г. Мінска; транспартнага абслугоўвання раёна Сухарава ў г. Мінску.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Муж архітэктара Рымы Леанідаўны Арцёмчык (нар. 1934).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Артемчик Эдуард Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Артемчик Эдуард Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Цюмені
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Выпускнікі УДТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Транспартныя інжынеры Беларусі
- Транспартныя інжынеры XX стагоддзя
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя