Югася Каляда
| Югася Каляда | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 10 лютага 1981 (45 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, празаік, паэтка, перакладчыца, праваабаронца |
| Прэміі | |
Юга́ся Каляда́, сапраўднае імя Яўге́нія Пара́шчанка (10 лютага 1981, Гомель) — беларуская пісьменніца і праваабаронца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (Мінск), юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск).
Друкавалася ў газетах «Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», калектыўным зборніку «Формула кахання». Аўтар кнігі прозы «Галоўная памылка Афанасія» (2005), якую філосаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і кантраверсійным літаратурным дэбютам дзесяцігоддзя». У 2007 кніга «Галоўная памылка Афанасія» выйшла ў польскім перакладзе пад назвай «Traktor».
Пад сваім сапраўдным імем Яўгенія Парашчанка вядомая як праваабаронца. Займала пасаду прэс-сакратаркі Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава.[1]
Другі раман пісьменніцы «Перамена месцаў» быў выданы ў 2024 годзе ў Вільні (выдавецтва «Пфляўмбаўм»). У 2025 годзе раман атрымаў другое месца ў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця «за фантасмагарычнае адлюстраванне зрухаў у беларускім грамадстве».[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Больш за 40 ператрусаў у кіраўнікоў БАЖ, журналістаў і праваабаронцаў. СЬПІС . Радыё Свабода (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2025. Праверана 1 сакавіка 2026.
- ↑ Фінал прэміі Гедройця: вяртанне з занзібараў. Фотасправаздача з цырымоніі . Беларускі ПЭН (17 лістапада 2025). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2025. Праверана 1 сакавіка 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://magdalena-jo-jo.livejournal.com/ — Старонка Югасі Каляды ў ЖЖ